23 красавiка 2024, aўторак, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жыткавіцкім раёне масава гіне рыба

3
У Жыткавіцкім раёне масава гіне рыба
ФОТА З САЙТА KEYTOWN.ME

Дзяржінспектары выявілі загінулую рыбу са слядамі механічных пашкоджанняў у пойме ракі Скрыпіца Жыткавіцкага раёна.

Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратарка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Вольга Грамовіч.

«Каля 500 асобінаў мёртвай рыбы (у асноўным карася і плоткі) знаходзіліся на месцы скіду вады з размешчанай побач помпавай станцыі. Напярэдадні яе аператары адпампоўвалі ваду з меліярацыйных каналаў для правядзення дрэнажных працаў. Водазабор праводзіўся пры адсутнасці рыбаахоўнай прылады», – удакладніла Вольга Грамовіч.

Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, эксплуатацыя водазаборных збудаванняў і перапампоўвальных механізмаў без рыбаахоўных прыладаў забараняецца. «Вінаватым давядзецца пакрыць прычыненую прыродзе шкоду – Br 11,2 тыс. У дачыненні да парушальнікаў можа быць распачатая крымінальная справа», – сказала прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках