29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ з рэйсам BT 641 «Рыга – Цюрых»: самалёт саджалі практычна без пярэдняга шасі

4
НЗ з рэйсам BT 641 «Рыга – Цюрых»: самалёт саджалі практычна без пярэдняга шасі
ФОТА: DELFI

Пасля вылету з аэрапорта «Рыга» экіпаж самалёта Bombardier Q400 NextGen канстатаваў непаладкі з пярэднім шасі.

Пра гэта абвесцілі прадстаўнікі авіякампаніі airBaltic на прэс-канферэнцыі ў Рызе, паведамляе rus.delfi.lv.

На падставе гэтай інфармацыі была прынятая пастанова вярнуцца назад і правесці пасадку ва ўмовах павышаных мераў бяспекі. Поўнае заключэнне стане вядомае пасля тэхнічнай экспэртызы.

Сярод пасажыраў апынуўся пілот Boeing, які ў меру сілаў дапамагаў пасажырам. НЗ абышлося без пацярпелых. На борце знаходзіліся 4 чальцы экіпажу, 63 пасажыры, з якіх двое – дзеці, а таксама адно немаўля.

Прадстаўнікі авіякампаніі таксама паведамілі, што цяпер тэхнічная праверка чакае ўсе самалёты Bombardier Q400 NextGen, якія ёсць у распараджэнні airBaltic. Гэта першы выпадак, калі ў гэтых самалётаў канстатаваныя праблемы з пярэднім шасі.

Капітан самалёта, які выконваў рэйс з Рыгі ў Цюрых, мае 4 000 гадзінаў «налёту», прычым палова – на самалётах гэтай серыі. У другога пілота – 10 000 гадзінаў.

Прадстаўнік airBaltic Яніс Ванагс падкрэсліў прафесіяналізм пілотаў, падзякаваў усім службам, задзейнічаным у аэрапорце пры пасадцы ва ўмовах павышаных мераў бяспекі, а таксама прынёс прабачэнні пасажырам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках