29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску Dodge знёс асвятляльную мачту

9
У Менску Dodge знёс асвятляльную мачту
ФОТА: АДАІ Маскоўскага РУУС Менску

ДТЗ адбылося ўранку на вонкавым кальцы МКАД, кіроўца хутчэй за ўсё проста заснуў.

У Менску юнак на аўтамабілі Dodge рэзнуўся ў асвятляльную мачту, паведаміла карэспандэнту БелТА старшы інспектар у агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка.

ДТЗ адбылося 18 верасня а 5.45 на вонкавым кальцы МКАД. «Пры руху з вул. Мантажнікаў у кірунку вул. Громава кіроўца 1997 года нараджэння на аўтамабілі Dodge сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай», - распавяла Любоў Трапашка. Кіроўца шпіталізаваны з траўмамі і апёкамі.

Як мяркуецца, ён заснуў за стырном і на хуткасці рэзнуўся ў мачту: папярэднія звесткі сведчаць аб тым, што тармазнога шляху не было. «Цяпер праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння», - дадала Любоў Трапашка.

ФОТА: АДАІ Маскоўскага РУУС Менску
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках