20 красавiка 2024, Субота, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці на пуцеправодзе сутыкнуліся 13 аўтамабіляў

5

На пуцеправодзе практычна адначасова здарыліся чатыры ДТЗ, у якіх пацярпелі 13 аўтамабіляў.

Нешта нядобрае рабілася ўчора ўвечары ў Берасці на пуцеправодзе па Варшаўскай шашы. Пачынаючы з 17:20 там практычна адначасова адбылося 4 ДТЗ, у якіх сутыкнуліся 13 аўтамабіляў. У выніку пацярпела 32-гадовая жанчына, паведамляе onliner.by. Абставіны здарэння паведамілі ў ДАІ Берасцейскай вобласці.

Першымі сутыкнуліся Renault і Mazda, аўтамабілі рухаліся ў напрамку кантрольна-прапускнога пункта «Варшаўскі мост». Людзі не пацярпелі, толькі машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

Наступная аварыя: за некалькі метраў ад першага ДТЗ сутыкнуліся сем аўто - так званы «паравоз». Пацярпела жанчына, пасажырка Volkswagen Passat. Яе даставілі ў бальніцу з папярэднім дыягназам «пералом левага перадплечча».

На супрацьлеглым баку з розніцай 20 хвілін адбыліся яшчэ дзве аварыі: спачатку сутыкнуліся Audi і Renault, а затым Renault і Volkswagen Jetta. Ніхто не пацярпеў, а вось машыны рамантаваць давядзецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках