25 красавiка 2024, Чацвер, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідэолагі ўзначалілі топ горшых дзяржаўных органаў

4
Ідэолагі ўзначалілі топ горшых дзяржаўных органаў
ФОТА: BELARUS.BY

Каманда сайта petitions.by склала рэйтынг горшых дзяржаўных органаў краіны на аснове рэагавання на звароты грамадзян.

Як распавёў кіраўнік petitions.by Уладзімір Кавалкін падчас прэзентацыі, што прайшла 21 верасня, каманда праекта сфармавала Топ-3 горшых дзяржаўных органаў. Ранжаванне ажыццяўлялася на падставе рэакцыі чыноўнікаў на звароты грамадзян. Спярша людзі самі выбралі найбольш рэзанансныя петыцыі, пасля чаго каманда petitions.by склала з іх «кароткі ліст» і расставіла месцы ў топах, паведамляе сайт thinktanks.by.

Топ горшых

Першае месца ў рэйтынгу горшых дзяржорганаў заняло ўпраўленне ідэалагічнай работы Менгарвыканкама, прадэманстраваўшы адначасова і фармалізм, і павярхоўнасць, і элементарнае няўменне чытаць, да прыкладу, пры разглядзе звароту з просьбай абмежаваць удзел цяжкай вайсковай тэхнікі ў парадах.

Як падкрэсліў Уладзімір Кавалкін, «менавіта ад ідэолагаў рознага ўзроўню прыходзіць максімальная колькасць адпісак. Калі гэтыя людзі так працуюць, то зусім незразумела, што яны робяць на дзяржаўнай службе».

На другім месцы аказалася Міністэрства фінансаў, якое не асіліла (ці не захацела адужваць) заяву аб выдаванні інфармацыі аб кошце правядзення Усебеларускага народнага сходу. Міністэрства замест адказаў на пастаўленыя пытанні ў сваім лісце накідала без усялякага тлумачэння артыкулы з існуючых нарматыўных актаў, якія падаўцы звароту і самі ведаюць.

Трэцюю пазіцыю ў негатыўным рэйтынгу заняў Нацыянальны аэрапорт «Менск». Яго кіраўніцтва прымудрылася на прапанову аб дубляванні надпісаў на беларускай мове ў гэтай установе, даць на дзве аднолькавыя заявы ўзаемавыключальныя адказы. У першы раз заяўнікаў запэўнілі, што адміністрацыя аэрапорта таксама зацікаўленая ў рэалізацыі прапановы, яна прыкладае максімум намаганняў для пашырэння тэхнічных магчымасцяў і пошуку сродкаў на размяшчэнне інфармацыі на трох і больш мовах.

А праз паўгода на аналагічнае пытанне ў аэрапорце адказалі, што найбліжэйшым часам дубляжу надпісаў на беларускай мове нават не плануецца. Маўляў, трэба максімальна ўлічваць інтарэсы ў асноўным рускамоўнага пасажырапатоку з краін СНД.

Сярэднячкі

У катэгорыю такіх патрапілі выканкамы, якія прымудрыліся аказацца адначасова і ў спісе тых, што добра працуюць са зваротамі грамадзян, і ў спісе аўтсайдэраў.

Як распавёў Уладзімір Кавалкін, рэйтынг найлепшых і найгоршых дзяржаўных структур цяпер плануецца складаць рэгулярна раз у квартал. Паводле задумы яго складальнікаў, «топы» могуць стаць яшчэ адным сродкам стымулявання чыноўнікаў сумленна і адказна ставіцца да сваёй працы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках