28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Маёрава: АГП здраджвае сваім прынцыпам

42
Вольга Маёрава: АГП здраджвае сваім прынцыпам
ВОЛЬГА МАЁРАВА

Пагадзіўшыся з прызначэннем Канапацкай у «палатку», партыйнае кіраўніцтва перайшло рысу дапушчальнага ў палітыцы.

Пра гэта спікер Аб'яднанай грамадзянскай партыі Вольга Маёрава заявіла ў інтэрв'ю «Белгазеце».

«Гэта здрада тым прынцыпам, пра якія мы гаварылі, напрыклад, летась, калі крытыкавалі пазіцыю «Гавары праўду». У нас адбыўся сход у офісе, я задала пытанне з гэтай нагоды Анатолю Лябедзьку, а ён у сваім адказе фактычна паўтарыў усю леташнюю рыторыку Андрэя Дзмітрыева. Тады гэта катэгарычна крытыкавалася і ўважалася непрымальным, зараз жа лідар нашай партыі заняў процілеглую пазіцыю».

Маёрава сцвярджае, што Канапацкая ў бытнасць кіраўніком сталічнай арганізацыі АГП «нічога не рабіла на гэтай пасадзе»:

«У партыі тлумачылі, што ў Ганны свой бізнэс, і яна не можа ім рызыкаваць... Цяпер жа яна прыходзіць у «палату прадстаўнікоў», у яе застаецца той жа бізнэс і тыя ж праблемы».

Са слоў Вольгі Маёравай, старшыня АГП Анатоль Лябедзька не стаў склікаць спікераў арганізацыі, каб абмеркаваць сітуацыю, якая склалася:

«Ён адказаў, што ў гэтым няма неабходнасці, бо ў партыі няма магчымасці ўплываць на пастанову Ганны».

Таксама Маёрава адзначае, што ў сваіх агітацыйных матэрыялах на выбарах Канапацкая пазбягала згадваць АГП і яе праграму «Мільён працоўных месцаў»:

«Нам патлумачылі, што гэта была ідэя Канапацкай, пасля таго, што адбылося некалькі разоў паўтарылі, што з Ганнай былі праведзены гутаркі, яна раскаялася і прызнала, што не мела рацыі».

Падсумаванне Маёравай такое:

«Праблема тут не ў пазіцыі самой Канапацкай, а ў пазіцыі партыі: ці гатовая яна пераступіць праз прызнанне гэтых фальсіфікацый і пагадзіцца з тым, што яе кандыдата ўсё роўна прызначаюць у парламент. Ёсць водападзел, праз які я асабіста перайсці не магу, але партыя, на жаль, яго перасягнула».

Вольга Маёрава мяркуе:

«Калі мы прызнаем незаконнасць і карыстаемся гэтай сітуацыяй, каб далей змагацца за закон, то гэта - верх цынізму».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках