29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслава Касінерава аштрафавалі на $520

3
Вячаслава Касінерава аштрафавалі на $520
Вячаслаў Касінераў
ФОТА: «Радыё Свабода»

Суд над актывістам прайшоў сёння ў судзе Маскоўскага раёна Менска.

22 верасня а 12.30 у судзе Маскоўскага раёна Менска пачаўся разгляд справы паводле ч.3 арт.23.34 КаАП «Паўторнае парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства цягам года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання» ў дачыненні да актывіста Вячаслава Касінерава. Яго судзілі за пікет, які адбыўся 26 жніўня падчас штомесячнай акцыі «Крытычная маса», паведамляе ПЦ «Вясна».

У той дзень Вячаслаў Касінераў быў затрыманы і дастаўлены ў Маскоўскае РУУС, дзе яго пратрымалі тры гадзіны і адпусцілі. Праз некаторы час на тэлефон актывіста прыйшло смс-паведамленне з выклікам у суд.

Працэс пачаўся а 12.38, суддзя - Таццяна Матыль. Вячаслаў Касінераў віну не прызнаў, суду растлумачыў, што не ўдзельнічаў у пікеце, а толькі дапамагаў усталёўваць расцяжку, аднак яна не была цалкам разгорнутая.

Адзін са сведкаў - супрацоўнік Маскоўскага РУУС Лубінька - заявіў, што вяртаўся з працы і звярнуў увагу на траіх людзей з закрытымі тварамі, якія трымалі банер даўжынёй чатыры метры. Сведка даваў паказанні вельмі выразна і складна, удакладніў, што банер быў разгорнуты і ўсталяваны цалкам.

Другі сведка - таксама супрацоўнік міліцыі Швайка пацвердзіў словы свайго калегі.

Абаронца Вячаслава Касінерава сказаў, што фактаў, якія б паказвалі на склад правапарушэння няма, і папрасіў справу спыніць.

Cуддзя Таццяна Матыль прызнала Вячаслава Касінерава вінаватым у парушэнні ч.3 арт.23.34 КаАП і вынесла пастанову аб накладанні штрафу сумай 50 базавых адзінак (1050 беларускіх рублёў).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках