26 красавiка 2024, Пятніца, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяссмертны: Беларускія вайскоўцы не зладзяць супраціў РФ

29
Бяссмертны: Беларускія вайскоўцы не зладзяць супраціў РФ
Раман Бяссмертны
ФОТА: PHL

У Беларусі толькі адзінкі вайскоўцаў стануць на абарону сваёй краіны ад Расеі.

У выпадку агрэсіі РФ супраць Беларусі Генштаб у Менску будзе выконваць загады Крамля, заявіў у каментары выданню «Гордан» былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны.

«Арэлі» ў стасунках з Расеяй пагражаюць Беларусі пазбаўленнем дзяржаўнага суверэнітэту. Менску трэба рыхтавацца да вельмі непрыемнага сцэнару. Нельга забываць, што ў Беларусі ёсць вайсковыя базы РФ. Віцебск і Гомель ужо ледзь не абвяшчаюць «расейскай зямлёй». Паглядзіце, дзе дыслакуюцца асноўныя часткі тэрытарыяльнай абароны, якая створаная ў Беларусі. Гэта значыць, сітуацыя там вельмі непрыемная. Прычым яна далей пагаршаецца», - адзначыў Бяссмертны.

На ягоную думку, расейскія ўлады далей будуць эканамічна ціснуць на Лукашэнку.

«Крэмль будзе ціснуць на Лукашэнку, патрабуючы падвышэння кошту нафты і газ. Мэта Масквы - раздзець беларуса. Цяпер ім будзе вельмі складана. Пры гэтым ужо і часу няма, каб падрыхтавацца да супрацьстаяння агрэсіі з боку Расеі.

Складаная там сітуацыя і ў інфармацыйным плане. Калі ў Крыме палова войскаў перайшла на бок ворага, то ў Беларусі толькі адзінкі вайскоўцаў стануць на абарону сваёй краіны ад РФ. Не сакрэт, што Генштаб у Менску будзе выконваць загады Крамля. Гэта ж відавочна», - падкрэсліў Бяссмертны.

20 верасня 2016 года дыктатар заявіў: «Расея цісне на Беларусь, я гэтага не пацярплю», а таксама раскрытыкаваў улады РФ за парушэнне дамоўленасцяў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, за блакаванне паставак прадукцыі беларускіх вытворцаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках