24 красавiка 2024, Серада, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі ўсміхаюцца і масава падпісваюцца за бел-чырвона-белы сцяг»

41

Актывіст Зміцер Хведарук пабываў на пікеце Дашкевіча ў зборы подпісаў за нацыянальную сімволіку.

Пра свае ўражанні моладзевы актывіст Зміцер Хведарук напісаў у «Фэйсбуку».

«Патрапіў на сённяшні пікет Зміцера Дашкевіча з вялікай доляй скепсісу. Збіраўся убачыць тухлы (як часта бывае) падпісны прастой. Ну, здавалася, каго сёння ў складанай эканамічнай сітуацыі, турбуе сцяг?! Але аказалася - наадварот...

За нядоўгія 25 хвілін заўважыў, як людзі проста натоўпам рэагавалі, падыходзілі, падпісваліся і ўсміхаліся! Міліцыянты і нават кагорта амапаўцаў міла праходзілі міма і ніяк не рэагавалі», - напісаў актывіст.

Нагадаем, што «Малады фронт» пачаў кампанію ў зборы подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках