25 красавiка 2024, Чацвер, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Чыгір: На такое войска чыноўнікаў і сілавікоў ніякай нафты не стане

1
Міхаіл Чыгір: На такое войска чыноўнікаў і сілавікоў ніякай нафты не стане
Міхаіл ЧЫГІР

Лукашэнка прызвычаіўся выпрошваць у РФ танныя энэрганосьбіты, а затым бяздарна выдаткоўваць атрыманыя ад нафты даходы.

Былы прэм'ер-міністр Беларусі пракаментаваў беларуска-расейскі нафтагазавы канфлікт. Пра гэта Міхаіл Чыгір заявіў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя»

- Беларускі бок па-ранейшаму дамагаецца ад Масквы зніжэння кошту газу, але Крэмль упарціцца. Чым скончыцца гэтае супрацьстаянне?

- Думаю, наўрад ці Расея цяпер пойдзе на нейкія саступкі, бо яе і саму дагналі цяжкія часы. І наогул, чаму ўлада думае толькi пра тое, каб атрымаць нейкія замежныя крэдыты, зніжкі?

Трэба рыхтавацца жыць у натуральных варунках, у якіх жыве ці не ўвесь свет. Прывыкаць жыць за кошт сваіх рэсурсаў і сродкаў. Не трэба стала спадзявацца на чыюсьці дапамогу і падтрымку. Так, цяжка жыць і працаваць у такіх варунках, але гэта дыктуе час.

- І пачынаць некалі трэба. Так пачалі хоць бы з дзяржаўнай перабудовы. У нас акіян чыноўнікаў і мора сілавікоў, якіх трэба карміць. Іх утрымліваць - ніякай нафты не стане.

У Беларусі бюджэт звычайна складаюць з улікам кошту нафты. Ці правільна гэта? А то атрымліваецца, што той самы бюджэт пападае амаль у поўную залежнасць ад Расеі.

- Беларусь атрымлівае танную расейскую нафту, перапрацоўвае яе і прадае на Захад нафтапрадукты. Натуральна, што гэта адна з асноўных крыніц папаўнення бюджэту, а таму я і кажу, што трэба шукаць і іншыя перспектыўныя кірункі.

І галоўнае слова тут - перспектыўныя. А то ў свой час завозілі венесуэльскую нафту ў Беларусь, прабачце, самым тупым спосабам - праз Чорнае мора, а затым чыгункай. Хоць, калі б прывезлі тую нафту праз Балтыю, то гэта было б значна танней. Трэба заўсёды мець «пад рукой» запасныя варыянты. Спадзявацца толькі на адну Расею - гэта тупіковы шлях.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках