24 красавiка 2024, Серада, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус загінуў пры падзенні ліфта ў Маскве

7
Беларус загінуў пры падзенні ліфта ў Маскве

Пры падзенні ліфта з 19-га паверха новабудоўлі загінулі пяць чалавек.

Пра гэта паведамляе ria.ru. Трагедыя адбылася на будаўнічай пляцоўцы, размешчанай на вуліцы Шаногіна.

Паводле папярэдніх звестак, ліфт зваліўся з вышыні 19-га паверха ў шматфункцыянальным комплексе, які будуецца. На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група, устанаўліваюцца ўсе абставіны і прычыны здарэння.

Паводле інфармацыі ТАСС, усе, хто загінуў пры падзенні ліфта - будаўнічыя рабочыя. Трое з іх памерлі на месцы, яшчэ двое - па дарозе ў лякарню.

Паводле звестак агенцтва гарадскіх навін «Масква», загінулыя - чацвёра грамадзян Беларусі і адзін прыезджы з Узбекістана. У беларускім МЗС гэтую інфармацыю правяраюць.

У МНС Расеі onliner.by распавялі, што, паводле іх звестак, сярод загінулых толькі адзін беларус - мужчына 1980 года нараджэння родам з Магілёва. Загінулага звалі Віталь Б., разам з ім загінулі грамадзяне Украіны і Таджыкістана.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках