29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Моладзь БНФ» пачала кампанію супраць палітычнага ціску

1
«Моладзь БНФ» пачала кампанію супраць палітычнага ціску
Фота: bymedia

Актывісты будуць надаваць юрыдычную дапамогу тым, каго прымушаюць да ўступлення ў БРСМ і іншыя праўладныя арганізацыі.

Арганізацыя «Моладзь БНФ» - моладзевае крыло Партыі БНФ - абвясціла аб пачатку кампанію супраць палітычнага ціску «Ірыска супраць ціску!».

Як паведамляе БелаПАН, новая кампанія накіраваная на барацьбу з ціскам паводле палітычных матываў у школах, каледжах, універсітэтах, на працы. Яе мэта - прыцягнуць увагу грамадства да праблемы палітычнага пераследу, а таксама надаць псіхалагічную, маральную і юрыдычную падтрымку моладзі, якая пацярпела ад такога ціску ці ў сапраўдны момант з ім сутыкаюцца.

«Сімвалам кампаніі будзе наш кот, які жыве ў нас у офісе і вельмі не любіць, калі на моладзь ціснуць з палітычных матываў», - гаворыцца ў паведамленні.

У межах кампаніі будзе збірацца інфармацыя пра выпадкі ціску з боку адміністрацыі навучальных устаноў, праўладных грамадскіх і палітычных арганізацый. «Моладзь БНФ» заклікае паведамляць не толькі пра факты ціску з палітычных матываў, але і пра выпадкі прымусу да ўступлення ў такія праўладныя арганізацыі, як Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, «Белая Русь» і афіцыйныя прафзвязы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках