23 красавiка 2024, aўторак, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Цяпер мэта - аб'яднанне апазіцыі

6
Мікалай Статкевіч: Цяпер мэта - аб'яднанне апазіцыі
Мікалай Статкевіч

Патрыёты павінны аб'яднацца, каб узначаліць нарастаючы сацыяльны пратэст.

Пра гэта лідар беларускай апазіцыі, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч напісаў у «Фэйсбуку».

«Сваёй стратэгічнай мэтай Беларускі нацыянальны кангрэс вызначыў «кансалідацыю дэмакратычных сілаў краіны дзеля пабудовы свабоднай, незалежнай і заможнай Беларусі».

На ўстаноўчай сесіі БНК заявіў, што «толькі аб'яднаныя і аўтарытэтныя дэмакратычныя сілы здольныя ўзначаліць і накіраваць нарастаючы сацыяльны пратэст дзеля прымусу ўлады да дэмакратызацыі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны».

На жаль, кіраўніцтва шэрагу апазіцыйных партый робіць усё, каб не дапусціць стварэння дзеяздольнай агульнадэмакратычнай кааліцыі. Таму Рада БНК пачала працу для стварэння рэгіянальных кааліцый дэмакратычных сіл. Мы будзем прадаўжаць працу для аб'яднання ўсіх рэгіянальных арганізацый дэмакратычных партый, нягледзячы на перашкоды з боку кіраўніцтва часткі з іх.

Разам з тым у рэгіёнах, дзе такія перашкоды не дазволяць аб'яднаць усе мясцовыя дэмакратычныя арганізацыі, трэба разгледзець пытанне аб стварэнні мясцовых арганізацый БНК з персанальным сяброўствам у іх.

Таксама, разам з вертыкальнай структурай БНК, неабходна разгледзець пытанне аб стварэнні яго гарызантальнай структуры з аўтаномных суполак і нават інтэрнэт-супольнасцяў.

Планую вынесці гэтыя пытанні на кастрычніцкае пасяджэнне Рады БНК і зацікаўлены ў шырокай дыскусіі на гэтую тэму. Буду ўдзячны за вашы канструктыўныя прапановы.

Беларусь стаіць на парозе драматычных падзей. Каб захаваць краіну і выкарыстоўваць гэтыя змены на яе карысць, беларускім патрыётам трэба сустрэць іх аб'яднанымі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках