18 красавiка 2024, Чацвер, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі адчувалі штуршкі землятрусу ў Карпатах

8
У Гомелі адчувалі штуршкі землятрусу ў Карпатах

Мінулай ноччу і раніцай Гомель перажыў некалькі падземных штуршкоў.

Дробныя штуршкі, якія то запавольваліся, то павялічваліся адчулі тыя, хто не спаў а 2:00. Адзначана тры-чатыры цыклы працягласцю прыкладна 40 секунд кожны. Гадзіны праз тры штуршкі паўтарыліся. На верхніх паверхах эфект адчуваўся больш выразна, піша Onliner.by.

Прыкметных пашкоджанняў, новых расколін на фасадах і асфальце ў горадзе пакуль не адзначана. Многія проста не заўважылі землятрусу альбо не зразумелі, што адбылося. Хатнія жывёлы вялі сябе спакойна. Ранішнія дворнікі былі здзіўлены вялікай колькасцю каштанаў на зямлі.

Да паўднёвага ўсходу Беларусі дакаціліся хвалі землятрусу, эпіцэнтр якога знаходзіцца побач з румынскім горадам Нерэжу на глыбіні 88 кіламетраў. СМІ паведамляюць, што штуршкі мінулай ноччу адчуваліся таксама ў Малдове і многіх абласцях Украіны.

Апошнім разам адносна моцныя штуршкі гамельчукі адчувалі ў 1977 годзе, пасля знакамітага карпацкага землятрусу. Тады ў Румыніі загінула больш за 1500 чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках