29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі Змітра Дашкевіча

14
У Менску затрымалі Змітра Дашкевіча
Дмитрий Дашкевич

У Менску ў раёне Камароўскага рынку затрыманы адзін з лідараў грамадскага аб'яднання «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч.

Пра гэта паведаміла БелаПАН яго жонка Анастасія Дашкевіч.

Змітра Дашкевіча зацягнулі ў мікрааўтобус, за якім ехала міліцэйская машына, паведаміла яна. Дзе зараз знаходзіцца Дашкевіч, невядома.

Сёння Дашкевіч планаваў браць удзел у пікеце ў Цэнтры Менска каля крамы «Цэнтральная». Акцыя павінна пачацца аб 11 гадзіне і, на задуму арганізатараў, будзе доўжыцца да 20 гадзін.

На пікеце актывісты «Маладога фронту» маюць намер збіраць подпісы пад зваротам у Міністэрстве культуры за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Пра пачатак збору подпісаў было абвешчана 19 верасня па завяршэнні акцыі «Праспект нацыянальнага сцяга» ў Менску. Дашкевіч заяўляў, што плануе збіраць подпісы кожны дзень, акрамя нядзелі.

Сёння ў Менску адбудзецца закрыццё мотасезону Harley Davidson H.O.G. Rally Minsk. У ім возьмуць удзел блізу 4000 байкераў з Беларусі, Расеі, Прыбалтыкі, краін Заходняй Еўропы. У мерапрыемстве, якое пачнецца а 12 гадзіне, плануецца ўдзел Аляксандра Лукашэнкі.

У раёне крамы «Цэнтральнай», дзе плануе правесці акцыю «Малады фронт», на гэты момант засяроджана некалькі дзесяткаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках