26 красавiка 2024, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчанка пра землятрус: «Хістала, як на хвалях»

9
Гамяльчанка пра землятрус: «Хістала, як на хвалях»
ФОТА: OBOZREVATEL.COM

Той, хто ў Гомелі не заснуў да двух гадзін ночы 24 верасня потым яшчэ доўга не спаў.

А палове трэцяй многія адчувалі непрыемныя штуршкі. Працягваліся яны не больш за дзве хвіліны, але ўражанні сведкам нязвыклай з'явы даставілі незабыўныя.

- На пачатку трэцяй раптам пачало хістаць. Як на хвалях. Я падумала, што гэта мне дрэнна, ціск. Муж у гэты момант размаўляў з сябрам па скайпе і таксама заўважыў штуршкі. А ў акварыуме з рыбкамі вада хадзіла. Працягвалася ўсё хвіліны дзве. Сёння сусед распавёў, што ў яго нават кухонныя прыборы, якія на стале ляжалі, падскоквалі, - пераказвае tut.by падрабязнасці сённяшняй ночы жыхарка Заходняга мікрараёна Крысціна.

Не на жарт спалохалася штуршкоў і іншая гамяльчанка - Ганна Чыбісава. Яшчэ б - дзяўчына гэтым летам знаходзілася недалёка ад эпіцэнтра землятрусу ў Італіі. Другі раз перажываць такое, кажа Ганна, было непрыемна: «Як быццам нехта трос канапу - і досыць адчувальна, а зачыненыя пакаёвыя дзверы хвіліны дзве стукалі».

Юрый жыве на дзевятым паверсе. З яго назіранняў, дом трэсла гэтай ноччу хвілін пяць, было два досыць моцныя штуршкі. «Думаў, галава кружыцца, але неўзабаве зразумеў, што - не. Вада ў шклянцы калыхалася, кошка прачнулася і ўсё на сцены глядзела. Было трывожна, бо раней я нічога такога не адчуваў», - кажа Юры.

Спецыялісты заклікаюць не драматызаваць. Паводле звестак МНС, адгалоскі землятрусу ў Карпатах для Гомеля прайшлі без наступстваў.

- Па лініях 101 і 112 нам паступіла некалькі званкоў ад занепакоеных жыхароў, аднак інфармацыі пра якія-небудзь наступствы ні ў Гомелі, ні ў любым іншым пункце краіны ў нас няма, - распавёў прэс-сакратар установы Віталь Навіцкі.

У Карпатах у ноч на суботу, 24 верасня, адбыўся землятрус, падземныя штуршкі адчулі жыхары Румыніі, Малдовы, Украіны і Беларусі.

Паводле звестак Геалагічнай службы ЗША, магнітуда землятрусу склала 5,6. Яго эпіцэнтр размяшчаўся за шэсць кіламетраў на захад ад румынскага горада Нерэжу, ачаг залягаў на глыбіні 88 кіламетраў.

Моцныя падземныя штуршкі адчулі жыхары некалькіх рэгіёнаў Украіны - Кіеўскай, Адэскай, Вінніцкай, Чарнавіцкай абласцей, уначы некалькі штуршкоў адчулі і жыхары Гомеля.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках