20 красавiка 2024, Субота, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кулакоў: Прасіў у суддзі арышт, дала штраф

4
Леанід Кулакоў: Прасіў у суддзі арышт, дала штраф
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ

Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага аштрафавалі за расцяжку з патрабаваннем сумленных выбараў.

На 50 базавых велічынь прысудзіў Завадскі суд Менска актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова за расцяжку напярэдадні «парламенцкіх выбараў». 3 верасня на пуцеправодзе праз Байкальскую вуліцу з'явілася расцяжка з патрабаваннем свабодных і сумленных выбараў. Міліцыянты затрымалі за яе вывешванне актывістаў Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага. Характэрна, што, склаўшы пратаколы, актывістаў з упраўлення міліцыі адпусцілі, але потым зноў затрымалі за тую ж акцыю.

«Давялося тлумачыць, што пратакол на нас ужо складзены», - казаў Леанід Кулакоў.

23 верасня актывіста судзіла суддзя Вера Галоўкова.

«Суддзя - маладая яшчэ жанчына. Заявіў ёй адвод, яна была вельмі здзіўленая, маўляў, я ж вам яшчэ нічога не зрабіла. Растлумачыў, што не давяраю суддзям у Беларусі, бо яны абараняюць рэжым, які крадзе ў нас будучыню. Потым прасіў для сябе арышт, а не штраф, калі ўжо лічыць мяне вінаватым. Бо грошай выплачваць штрафы ў мяне няма, столькі іх ужо атрымаў. Не, усё ж дала 50 базавых - гэта больш за 10 мільёнаў старымі грашыма. А ў мяне і новых няма», - сказаў «Радыё Свабода» Леанід Кулакоў.

Паводле звестак Кулакова, у тым жа судзе Алена Някрасава завочна судзіла Максіма Вінярскага. У суд актывіст не з'явіўся.

«Сказалі, што дакладна асудзілі, але колькі далі штрафу, мне паведаміць адмовіліся», - кажа Леанід Кулакоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках