19 красавiка 2024, Пятніца, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На праспекце Незалежнасці збіраюць подпісы за бел-чырвона-белы сцяг

7

24 верасня з 11 раніцы на менскім праспекце Незалежнасці праходзіць збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычна-культурнай каштоўнасці.

Акцыю правялі актывісты «Маладога фронту» і аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Раніцай быў затрыманы міліцыянтамі адзін з арганізатараў збору подпісаў Зміцер Дашкевіч, на акцыі ён так і не з'явіўся.

Таксама актывісты не дачакаліся Сяргея Пальчэўскага, які меў прывезці зборшчыкам подпісаў спецыяльную расцяжку, якая б інфармавала пра акцыю. Сяргей Пальчэўскі, паводле звестак «Маладога фронту», быў затрыманы на ўваходзе ў метро. Іншых зборшчыкаў подпісаў міліцыянты не затрымлівалі і не перашкаджалі ім падчас акцыі, перадае «Радыё Свабода».

У зборы подпісаў каля ўніверсама «Цэнтральнага» ўзялі ўдзел вядомыя асобы: пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт і палітык Уладзімір Някляеў, мастак Аляксей Марачкін.

Во второй половине дня сборщики подписей переместились с тротуаров в подземный переход возле станции метро «Октябрьская».

У другой палове дня зборшчыкі подпісаў перасунуліся з ходнікаў у падземны пераход каля станцыі метро «Кастрычніцкая».

Са слоў актывіста БХД Паўла Пракаповіча, за мінулыя 4 дні ў Менску было сабрана блізу тысячы подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг.

«Гэтую лічбу мы плануем шматразова павялічыць, бо людзі падпісваюцца ахвотна і актыўна», - сказаў Павел Пракаповіч.

Далей актывісты мерацца перадаць сабраныя подпісы гарадскім уладам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках