20 красавiка 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Антарктыдзе выяўленыя старажытныя піраміды

32

Навукоўцы мяркуюць, што збудаванні не маглі быць створаныя прыродай.

Спецыялісты мяркуюць, што ў Антарктыдзе знойдзеныя старажытныя піраміды. Са слоў аўтараў знаходкі, гэтыя будынкі не маглі быць створаныя прыродай, тут выяўна відаць след чалавека.

Навукоўцы з ЗША і Еўропы займаліся даследаваннем шырокага ледзянога покрыва самага высокага кантынента нашай планеты, у выніку чаго знайшлі тры старажытныя піраміды, якія не належаць прыродным помнікам.

ФОТА З САЙТУ U-NEWS.COM.UA

Першая знаходка была знойдзеная блізка ад берага, а дзве іншыя - за шаснаццаць кіламэтраў ад берагавой лініі, паведамляе planet-today.ru.

ФОТА З САЙТУ U-NEWS.COM.UA

Некаторыя навукоўцы ўпэўненыя, што ў мінулым мясціны паўднёвага кантынента былі густа пакрытыя лясамі, і там жыло шмат жывёлы ды іншых істот. У гэтых жа месцах магла бытаваць і старажытная цывілізацыя людзей.

Для таго, каб прывезці з сабой довады, спецыялісты зрабілі здымкі ўнікальных пірамід. У блізкай будучыні навукоўцы плануюць вярнуцца і працягнуць вывучэнне знаходкі.

ФОТА З САЙТУ U-NEWS.COM.UA
Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках