18 красавiка 2024, Чацвер, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Віцебскам сутыкнуліся два мікрааўтобусы

Пад Віцебскам сутыкнуліся два мікрааўтобусы

У аварыі загінулі жанчына, двухгадовае дзіця і ягоныя бацькі.

Управа Следчага камітэта Віцебскай вобласці высвятляе абставіны ДТЗ, якое адбылося 24 верасня каля 19:00 на трасе М8 (Віцебск – Гомель – мяжа Украіны). У аварыі загінулі жанчына, двухгадовае дзіця і ягоныя бацькі. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, паведамляе onliner.by.

– Высветлена, што аўтамабіль Mercedes з рэгістрацыйнымі нумарамі Рэспублікі Малдова рухаўся па галоўнай дарозе ў бок мяжы Украіны. У гэты час з павароту на вёску Асеткі Віцебскага раёна з другараднай дарогі выехаў аўтамабіль Volkswagen Transporter, які не саступіў дарогу Mercedes, – паведамілі ў СК.

У выніку таго, што адбылося, паводле інфармацыі следчых, ад атрыманых траўмаў на месцы здарэння загінулі жанчына 1966 года нараджэння (грамадзянка Расейскай Федэрацыі), якая ехала ў аўтамабілі Mercedes, а таксама 2-гадовы хлопчык, які знаходзіўся ў аўтамабілі Volkswagen Transporter.

У выніку ДТЗ таксама пацярпелі 5 чалавек, якія дастаўленыя ў лякарню, ім робіцца неадкладная медыцынская дапамога.

– Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў у лякарні памерлі бацькі загінулага хлопчыка, – дадалі ў СК.

Паводле факта дарожна-транспартнага здарэння распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 317 КК РБ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках