28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр заснавальнік і галоўрэд «Аўтарадыё» Юры Базан

4
Памёр заснавальнік і галоўрэд «Аўтарадыё» Юры Базан

На выбарах 2010 года «Аўтарадыё» падтрымала лозунг Андрэя Саннікава «Саша, сыходзь!»

На 54 годзе жыцця 24 верасня памёр заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё» Юры Базан, паведамілі ў рэдакцыю charter97.org ягоныя сваякі.

«Ён быў сапраўдным прафесіяналам сваёй справы, Спецыялістам з вялікай літары. Ён мог падняць настрой кожнаму, ягоная ўсмешка ніколі не знікала. Заўсёды іскрысты, жыццярадасны і ўпэўнены ў сабе, наш Юры Базан. Нам усім будзе вельмі неставаць яго. Іншага такога чалавека ў свеце больш няма. Ён да канца жыцця застанецца ў нашай памяці як узор стойкасці, справядлівасці, актыўнасці і прафесіяналізму!» – гаворыцца ў лісце.

«Аўтарадыё-Менск» – першая радыёстанцыя ў Беларусі, якая пачала вяшчанне пасля распаду СССР. З 1992 года і да 20 студзеня 1995 года станцыя працавала толькі на частаце 67.7 УКХ. У 2001 годзе была афіцыйна запушчаная паралельная частата 105.1 FM.

На выбарах 2010 года «Аўтарадыё» падтрымала лозунг кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава «Саша, сыходзь!».

У 2011 годзе «Аўтарадыё» прыбралі з эфіру. Адной з падставаў для спынення вяшчання стала папярэджанне, вынесенае Мінінфармам 10 студзеня. Згодна з афіцыйнай фармулёўкай, прычынай папярэджання і спынення вяшчання «Аўтарадыё» стала распаўсюджванне ў эфіры радыёстанцыі інфармацыі, якая «ўтрымлівае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».

Менавіта так чыноўнікі расцанілі фразу кандыдата ў прэзідэнты на выбарах – 2010 Андрэя Саннікава ў рэкламным роліку пра тое, што «лёс краіны пастанаўляецца не на кухні, а на плошчы».

Юры Базан доўга і беспаспяхова спрабаваў выратаваць радыё усе гэтыя 6 гадоў. Пастанова пра закрыццё аспрэчвалася ва ўсіх інстанцыях, але засталася ў сіле.

Рэдакцыя charter97.org выказвае глыбокія спачуванні сваякам і сябрам Юрыя Базана.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках