28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аланд: Францыя не ператворыцца ў «джунглі» для мігрантаў

2
Аланд: Францыя не ператворыцца ў «джунглі» для мігрантаў
ФОТА: REUTERS / PASCAL ROSSIGNOL

Прэзідэнт Францыі паабяцаў хутка развязаць пытанне з намётавым лагерам мігрантаў у Кале.

«Францыя не будзе краінай намётавых лагераў», – запэўніў у суботу, 24 верасня Франсуа Аланд. Заява была зробленая перад паездкай прэзідэнта ў «джунглі Кале» і стала адказам на перадвыбарчую актыўнасць супернікаў з лагера правых (у прыватнасці, Нікаля Сарказі), якія абвінавачваюць урад у тым, што ў краіне множацца лагеры для бежанцаў, паведамляе RFI.

Правыя, у прыватнасці, крытыкуюць праект сацыялістычнага ўрада ў размяшчэнні ў розных рэгіёнах Францыі цэнтраў прыёму мігрантаў, якія мелі намер перабрацца праз Францыю ў Вялікую Брытанію і на гэты момант знаходзяцца ў лагеры ў горадзе Кале, на поўначы краіны.

Прэзідэнт, які ў панядзелак, 26 верасня, упершыню выправіцца ў Кале, выступіў на абарону ўрадавай стратэгіі. «Мы хочам цалкам рассяліць лагер Кале і маем намер пабудаваць цэнтры прыёму для бежанцаў у іншых рэгіёнах па ўсёй тэрыторыі краіны», – сказаў Аланд.

Заява была зробленая падчас візіту прэзідэнта на нацыянальны кангрэс супрацоўнікаў пажарнай службы, які прайшоў у Турэ.

ФОТА: REUTERS / PASCAL ROSSIGNOL

– Прыёмна-арыентацыйныя цэнтры – магчымасць змясціць людзей у мінімальныя ўмовы камфорту, якія так ці інакш значна лепшыя, чым у намётавых лагерах. Гэта ўсім вядома, я сам размаўляў з бежанцамі, якія казалі мне, што гэта не ідзе ні ў якое параўнанне з тым, што ім давялося цярпець у Кале, на гэтым пустыры, дзе размяшчаўся лагер, – апавёў французскі прэзідэнт. – Мы хацелі б цалкам зачыніць лагер у Кале, а ягоных насельнікаў рассяліць у прыёмна-арыентацыйныя цэнтры, размешчаныя па ўсёй тэрыторыі. Гаворка будзе ісці пра невялікія ўстановы, якія прымаюць 40 – 50 чалавек, на абмежаваны тэрмін, 3 – 4 месяцы.

Нагадаем, паводле задумкі ўладаў, лагер, які даўно называюць «джунглямі», павінен быць расселены «да зімы». Паводле розных звестак, у лагеры цяпер жывуць ад 7000 да 10 000 чалавек.

У сераду, 21 верасня, перадвыбарчую паездку ў Кале здзейсніў Нікаля Сарказі. Палітык, зрэшты, адмовіўся ехаць у «джунглі», заявіўшы, што прыехаў не для гэтага, а для таго, каб «сустрэцца з мясцовымі жыхарамі». Ім ён паабяцаў (у выпадку абрання прэзідэнтам) «развязаць праблему джунгляў да канца лета 2017 года».

ФОТА: REUTERS / PASCAL ROSSIGNOL
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках