19 красавiка 2024, Пятніца, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі пачаў працу найбуйнейшы ў свеце радыётэлескоп

3
У Кітаі пачаў працу найбуйнейшы ў свеце радыётэлескоп
Фото: Global Look Press

Высокаадчувальны тэлескоп дапаможа ў пошуках незямнога жыцця, вывучэнні цёмнай матэрыі і эвалюцыі галактык.

Найбуйнейшы ў свеце радыётэлескоп FAST запушчаны ў эксплуатацыю ў кітайскай правінцыі Гуйчжоу на паўднёвым захадзе краіны, паведамляе newsru.com. Чакаецца, што высокаадчувальны тэлескоп дапаможа ў пошуках незямнога жыцця, вывучэнні цёмнай матэрыі і эвалюцыі галактык.

FAST расшыфроўваецца як "Five hundred meter Aperture Spherical Telescope". Як і мае на ўвазе назва, дыяметр тэлескопа складае 500 метраў. Плошча гіганта складае сумарную плошчу 30 футбольных палёў, а кожны з 4450 адбівальнікаў можа карэктаваць становішча з дакладнасцю да міліметра. Мяркуецца, што тэлескоп адчувальнасцю ў 10 разоў пераўзыходзіць 100-метровы радыётэлескоп у Нямеччыне.

Будаўніцтва ў павеце Пінтан вялося цягам пяці гадоў, а кошт праекта склаў больш за 180 млн даляраў. Акрамя таго, улады Кітая перасялілі 9 тысячаў чалавек, якія жылі ў радыусе пяці кіламетраў ад радыётэлескопа. Для іх былі пабудаваныя 600 дамоў у двух новых паселішчах.

FAST у паўтара раза пераўзыходзіць памерамі папярэдняга рэкардсмена – радыётэлескоп абсерваторыі Арэсіба, размешчанай у Пуэрта-Рыка, дыяметр якога складае 300 метраў.

Кітайскія навукоўцы з Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі чакаюць, што іхні радыётэлескоп застанецца адным з сусветных лідараў цягам 10 ці нават 20 гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках