25 красавiка 2024, Чацвер, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Вынікі «выбараў» мы вам не пакажам

29
Ярмошына: Вынікі «выбараў» мы вам не пакажам
Лидия Ермошина
Фото: bymedia.net

Старшыня ЦВК заявіла, што вынікі «падліку» галасоў на ўчастках публікавацца не будуць.

Кандыдат у «дэпутаты» ў Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Аляксандр Масюк звяртаўся ў Цэнтральную выбарчую камісію з просьбай «прыняць меры, каб яму выдалі копію падрабязных вынікаў выбараў на 65 участках Слонімскай выбарчай акругі № 58, а таксама, каб гэтыя вынікі апублікавалі ў мясцовых СМІ і на сайце Слонімскага райвыканкама».

23 верасня Аляксандр Масюк атрымаў адказ ад старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, паведамляе «Радыё Рацыя».

У адказе Ярмошына паведаміла: «Паважаны Аляксандр Канстанцінавіч! У Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь у выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў разгледжаны Ваш зварот пра тое, каб даць Вам магчымасць пазнаёміцца з вынікамі галасавання на ўсіх 65 участках Слонімскай выбарчай акругі № 58 і каб гэтыя вынікі былі апублікаваныя ў СМІ і размешчаныя на сайце Слонімскага райвыканкама.

Паводле пастаўленых пытанняў паведамляем наступнае. Акрэслены Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь парадак азнаямлення з вынікамі галасавання на ўчастках для галасавання прадугледжвае, што на кожным участку вывешваецца пратакол, дзе з ім могуць знаёміцца і рабіць копіі давераныя асобы кандыдатаў і іншыя назіральнікі.

Апублікаванне ў СМІ вынікаў галасавання на ўсіх участках у межах выбарчай акругі і размяшчэнне іх на сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў выбарчым заканадаўствам не прадугледжанае. У сувязі з гэтым Вашыя патрабаванні абавязаць мясцовыя ўлады пазнаёміць Вас з вынікамі галасавання на ўсіх 65 участках і апублікаваць вынікі ў СМІ і ў сетцы Інтэрнэт не грунтуюцца на законе».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках