24 красавiка 2024, Серада, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны Захаду прапанавалі Расеі ультыматум

6
Краіны Захаду прапанавалі Расеі ультыматум

Кіраўнікі МЗС Францыі, Італіі, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі і Злучаных Штатаў жорстка раскрытыкавалі дзеянні РФ у Сірыі.

Адпаведную заяву апублікаваў Дзяржаўны дэпартамент ЗША, паведамляе charter97.org.

«На Расеі ляжыць цяжар, каб даказаць, што яна хоча і можа прыняць надзвычайныя меры, каб выратаваць дыпламатычныя намаганні ў аднаўленні рэжыму спынення баявых дзеянняў, даць доступ бесперашкоднай гуманітарнай дапамогі і стварыць умовы, неабходныя для аднаўлення перамоваў пад эгідай ААН наконт палітычнага пераходу (у Сірыі, – рэд.)», – адзначаецца ў дакуменце.

Міністры абурыліся нападам на гуманітарны канвой пад Алепа ўрадавымі войскамі, выкарыстаннем хімічнай зброі. Акрамя таго наступ рэжыму на ўсходзе Алепа пры падтрымцы Расеі «відавочна супярэчыць заявам РФ пра тое, што яна падтрымлівае дыпламатычнае развязанне».

Краіны «пяцёркі» і вярхоўны прадстаўнік Еўразаяза заклікалі Расею «прыняць надзвычайныя меры, каб аднавіць давер сумесных намаганняў, у тым ліку шляхам спынення невыбіральнага бамбавання сірыйскім рэжымам свайго народа».

«Мы зноў пацвярджаем нашу прыхільнасць справе знішчэння Ісламскай дзяржавы ў Сірыі і Іраку і заклікаем Расею выконваць сваё абяцанне і засяродзіцца на самай справе на гэтым», – гаворыцца ў дакуменце.

«Цярпенне ў дачыненні да Расеі, якая доўжыць няздольнасць ці нежаданне прытрымлівацца сваіх абавязальніцтваў, не з'яўляецца неабмежаваным. Таму мы таксама заклікаем Раду бяспекі ААН прыняць тэрміновыя дадатковыя меры ў адказ на жорсткасць у гэтым канфлікце і, у прыватнасці, у кантэксце нападу на Алепа», – адзначаецца ў сумеснай заяве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках