28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкаў у тэрміновым парадку вучаць ратаваць дзяцей ад капеек

5
Медыкаў у тэрміновым парадку вучаць ратаваць дзяцей ад капеек
Фото: tut.by

У стацыянары Беларусі штодня прывозяць каля 30 малых, якія праглынулі манеты.

Са страўніка іншародныя цела медыкі могуць дастаць даволі хутка. А вось прадмет у дыхальных шляхах – НЗ. У Менску нават правялі рэспубліканскі семінар для медыкаў, дзе вучылі, як ратаваць дзяцей, паведамляе выданне «Медыцынскі веснік».

Як паведамляе «Медыцынскі веснік», у семінары ўдзельнічалі 340 педыятраў, фельчараў, лекараў хуткай медыцынскай дапамогі, отарыналарынголагаў, рэнтгенолагаў, хірургаў, анэстэзіёлагаў-рэаніматолагаў. Таму што калі манета засела ў дыхальных шляхах дзіцяці, лік для выратавання жыцця ідзе на хвіліны.

Нагадаем, што манеты ў Беларусі з'явіліся з 1 ліпеня, а ўжо 8 ліпеня Міністэрства аховы здароўя вымушанае было ў тэрміновым парадку зацвярджаць клінічны пратакол, паводле якога лекары павінны дапамагаць дзецям у такіх сітуацыях.

Як высветлілася на семінары, з іншароднымі целамі ў дыхальных шляхах часцей за ўсё паступаюць дзеці ад паўтара да трох гадоў. Звычайна ўдыхаюць кавалачкі ежы і дробныя цацкі. Траплянне больш-менш вялікага прадмета прыкметна адразу: малое задыхаецца, кашляе, у яго то знікае, то з'яўляецца голас. Нешта дробнае можа не даваць пра сябе знаку, але пагражае жыццю, калі перамяшчаецца; пры доўгім знаходжанні іншароднага цела развіваецца запаленчы працэс, стэноз і іншыя ўскладненні. Цяпер, у сувязі з з'яўленнем манетаў у якасці патэнцыйнай пагрозы здароўю дзяцей, для спецыялістаў службы хуткай медыцынскай дапамогі плануюцца тэматычныя семінары ў рэгіёнах.

– Пацыентаў з падазрэннем на аспірацыю іншароднага цела і / або пацверджаным яе фактам трэба як мага хутчэй шпіталізаваць у аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, – патлумачыла галоўны пазаштатны дзіцячы отарыналарынголаг Міністэрства аховы здароўя Марына Пясоцкая. – Гэта вельмі важна! Нават калі дзіця бадзёрае, вясёлае, памылкова меркаваць, што стан лёгкі і ўскладненні не з'явяцца. Становішча можа рэзка пагоршыцца ў любы момант праз перамяшчэнне прадмета пры кашлі, чханні, нават пры рухальнай актыўнасці. Таму – толькі рэанімацыя, дзе медперсанал заўсёды гатовы да нечаканасцяў. Пасля дыягностыкі пры наяўнасці паказанняў неадкладна выконваецца хірургічнае лячэнне.

Дарэчы, паводле пратакола іншародныя целы здабывае брыгада: хірург-эндаскапіст (урач-отарыналарынголаг), анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, медсястра-анэстэзіст, аперацыйная медсястра.

Як паведаміў прафесар кафедры отарыналарынгалогіі БелМАПА Ігар Кароль, у малянятаў траплянне іншародных целаў у дыхальныя шляхі з'яўляецца самым частым чыннікам смерці ў хатніх умовах. Аднак небяспечнае і траплянне прадметаў у стрававод. Дзеці лёгка праглынаюць магнітныя часткі цацак, батарэйкі. Магніты, счапляючыся, выклікаюць перфарацыю; шчолачныя батарэйкі «расплаўляюць» тканіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках