25 красавiка 2024, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаварцова і Лапко занялі другое месца на тэнісным турніры ў Гуанчжоу

Гаварцова і Лапко занялі другое месца на тэнісным турніры ў Гуанчжоу
ФОТА З САЙТА TENNIS.BY

У фінале турніру з прызавым фондам $ 226 тысячаў у парным разрадзе беларускі саступілі амерыканска-кітайскаму дуэту.

Вольга Гаварцова і Вера Лапко занялі другое месца на буйным тэнісным турніры, які праводзіцца пад эгідай Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у кітайскім Гуанчжоу, паведамляе БелТА.

У фінале турніру з прызавым фондам 226 тыс. даляраў у парным разрадзе беларускі саступілі амерыканска-кітайскаму дуэту Айша Мухамад / Шуай Пенг – 2 : 6, 6 : 7. У ходзе турніру Гаварцова і Лапко перамаглі ў пары вядомых тэнісістак, былых першых ракетак свету ў адзіночным разрадзе Марціны Хінгіс і Алены Янкавіч, дзякуючы чаму і выйшлі ў фінал турніру.

Першае месца ў менш прэстыжных спаборніцтвах Міжнароднай федэрацыі тэнісу (ITF), якія закончыліся ў горадзе Хамамет (Туніс), заняла беларуска Святлана Піражэнка, якая ў пары з бельгійкай Катрын Шэтрэн у вызначальнай сустрэчы была мацнейшай за Крысціну Адамеску з Румыніі і Карын Кемель са Швэйцарыі – 6 : 4, 7: 5.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках