28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Літвой стаяць вялізныя чэргі з грузавікоў

1
На мяжы з Літвой стаяць вялізныя чэргі з грузавікоў
ФОТА: TUT.BY

А ў некаторых пунктах пропуску на мяжы з Польшчай адзначаюцца таксама чэргі з легкавых аўтамабіляў.

Паводле звестак Дзяржпамежкамітэта на 12 гадзінаў 25 верасня, на мяжы з Літвой выезду з Беларусі чакаюць 320 грузавікоў, уезду – 20, піша naviny.by.

У прыватнасці, у пункце пропуску Каменны Лог стаяць 100 грузавікоў на выезд, 10 – на ўезд, у Калтоўцы 90 грузавікоў на выезд, 10 – на ўезд, у Прывалцы – 70 на выезд, у Катлоўцы – 60 на выезд.

На мяжы з Польшчай 50 легкавых аўтамабіляў чакаюць чаргі на выезд з Беларусі ў пункце пропуску Бераставіца. У Брузгах выезду з краіны чакаюць 30 легкавых аўтамабіляў, 80 грузавікоў хочуць уехаць у Беларусь. У Казловічах у чарзе на ўезд стаяць 100 грузавых аўтамабіляў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках