Міністр спорту РФ: Допінг – гэта я
7- 25.09.2016, 16:47
- 7,637
Віталь Мутко назваў сябе «дзіваком», які звыкся ўсё браць на сябе.
Міністр спорту Расеі Віталь Мутко на справаздачна-выбарчай канферэнцыі Расейскай федэрацыі спорту выказаўся наконт сваіх індывідуальных асаблівасцяў.
«Я дзівак, таму што бяру ўсё на сябе. Допінг – гэта я, параза ў Ванкуверы – я. Не бяру толькі перамогі на сябе», – падзяліўся думкамі чыноўнік, словы якога цытуе sports.ru.
Паводле вынікаў канферэнцыі Мутко быў пераабраны прэзідэнтам РФС. Спаборнікам міністра спорту на выбарах з'яўляецца Валерый Газаеў.