28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска стварае ў ЗША лінію касметыкі і выходзіць замуж за мільянера

15
Беларуска стварае ў ЗША лінію касметыкі і выходзіць замуж за мільянера
ФОТА: BELARUSPARTISAN.ORG

26-гадовая беларуска Яўгенія Сабачэўская стала гераіняй амерыканскіх таблоідаў.

Справа ў тым, што яна стала новай пасіяй мільянера Джэфа Прэскота, які зусім нядаўна разарваў стасункі з вядомай у ЗША зоркай рэаліці-шоў Кейт Гослін, піша myfin.by

І не проста пасіяй, а нявестай. Нядаўна Прэскот зрабіў беларусцы прапанову, падарыўшы кольца з дыяментам 4 караты. «Мы плануем пажаніцца недзе перад Калядамі», - распавёў журналістам Прэскот.

«Кейт проста раздушаная. Джэф кінуў яе дзеля ўдвая маладзейшай бландынкі, якая ўдвая маладзейшая», - крычаць загалоўкі. І сапраўды, Гослін ужо 41. Самому Прэскоту, дарэчы, за 50.

«Жоўтыя» мас-медыі з усяе сілы эксплуатуюць сітуацыю, распісваючы прыгажосць і іншыя вартасці нашай суайчынніцы.

«Сабачэўская - нашмат больш, чым проста прыгожы тварык, - піша, напрыклад, сайт Radar Online. - Летась яна скончыла ўніверсітэт Пэйс у Нью-Ёрку, атрымаўшы бізнэс-ступень. А цяпер запускае новую лінію касметыкі і догляду за скурай пад назвай NY».

Акрамя таго, як сцвярджаюць таблоіды, Яўгенія размаўляе на пяці мовах.

Джэф Прэскот - адзін з саўладальнікаў Dreamstime.com. Гэта сэрвіс мікрастокавых фотаздымкаў, ключавы гулец сусветнага рынку ў гэтай сферы разам з Istockphoto, Fotolia і Shutterstock.

Два гады таму купіць сэрвіс спрабаваў Біл Гейтс. Але прапанова, зробленая кампаніяй Microsoft, атрымала адмову праз нізкія, на думку Dreamstime.com, кошты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках