28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва закупіць сістэмы СПА за €100 мільёнаў

Літва закупіць сістэмы СПА за €100 мільёнаў

Набыццё сістэм СПА сярэдняй далёкасці - адказ на пагрозы Балтыйскаму рэгіёну з боку РФ.

Літва мае намер набыць сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА) сярэдняй далёкасці і вядзе адпаведныя перамовы. Пра гэта ў нядзелю заявіў міністр абароны Юозас Алекас, ru.delfi.lt.

«На гэтыя мэты запланаваныя крыху больш за €100 млн», - сказаў ён. Паводле ягоных слоў, перамовы аб вызначанай закупцы ідуць з траўня 2016 года.

У рамках праекта будуць сфармаваныя і аснашчаныя дзве батарэі. Кожная з іх атрымае дзве пускавыя ўстаноўкі, радар і ўкамплектаваны цэнтр кіравання агнём. Цяпер Узброеныя сілы Літвы аснашчаныя сродкамі СПА толькі блізкага радыусу дзеяння.

Планы вайсковага міністэрства датычацца перасоўных зенітных ракетных комплексаў NASAMS-2 (National Advanced Surface-to-Air Missile System 2) супольнай распрацоўкі нарвежскай кампаніі Kongsberg Defence&Aerospace і амерыканскай Raytheon. NASAMS-2 прызначаная для барацьбы з паветранымі мэтамі на малых і сярэдніх вышынях. Радыус дзеяння - 40 км. Зенітныя ракеты могуць пацэліць на вышыні да 14 км.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках