20 красавiка 2024, Субота, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заблытаўся ва ўласных прагнозах

37
Лукашэнка заблытаўся ва ўласных прагнозах
Фота: ura-inform.com

Урад не можа вызначыцца з эканамічнымі планамі на будучы год.

Падрыхтаваны прагноз, які экспэрты ацанілі як рэалістычны, не задавальняе Аляксандра Лукашэнку, і ён патрабуе росту. Сітуацыя ўскладняецца нявызначанасцю стасункаў з Масквой у пытаннях пастаўкі нафты - беларускія НПЗ, як вядома, з пэўнага часу не загружаныя цалкам, піша «Незалежная газета».

На гэтым тыдні ўрад Беларусі працягне працу над прагнознымі дакументамі, а яшчэ праз тыдзень іх пачнуць разглядаць «дэпутаты» «парламента», які збярэцца на сваю апошнюю сесію ў цяперашнім складзе. У канцы мінулага тыдня ўрад прэзентаваў планы на будучы год Лукашэнку, расказаў пра параметры бюджэту і падатковай палітыцы «дэпутатам». Мінфін нават размясціў праект бюджэту на сваім сайце, што дало магчымасць экспэртам таксама ацаніць гэты дакумент.

Галоўны фінансавы дакумент звярстаны зыходзячы з таго, што эканоміка Беларусі вырасце на сімвалічныя дзве дзесятыя працэнта, нафта будзе каштаваць 35 даляраў. За барэль, а курс расейскага рубля да даляра складзе 75:1. У сувязі з гэтым практычна на ўзроўні гэтага года запланаваны расходы і даходы, а прадугледжаны прафіцыт мяркуецца накіраваць на выплату шматлікіх дзяржаўных запазычанасцяў. Урад прапанаваў амаль на чвэрць зрэзаць аб'ёмы датацый сельскай гаспадарцы, ды і ў цэлым скараціць аб'ёмы дзяржпадтрымкі эканомікі. Экспэрты ўжо паспелі выказацца, што ўрад нарэшце адэкватна ацаніў магчымасці эканомікі, хоць і не ўтрымаўся ад некаторага папулізму, паабяцаўшы рост у 0,2%. Справа ў тым, што міжнародныя экспэрты не прагназуюць аднаўлення эканамічнага росту ў Беларусі ў 2017 годзе.

Экспэртная супольнасць практычна не сумнявалася ў тым, што «дэпутаты» не ўнясуць ніякіх прапаноў і планы будуць зацверджаны ў такім выглядзе. Аднак нарада, якую ў канцы мінулага тыдня правёў Лукашэнка, дала падставы мясцовым назіральнікам выказаць здагадку, што кіраўнік, як і ў ранейшыя гады, прымусіць заправіць дакументы папулізмам і тым самым аддаліць іх яшчэ больш ад беларускай рэчаіснасці.

Прэс-служба Лукашэнкі была скупая на каментары з нагоды сходу. Грамадскасці толькі паведамілі, што Лукашэнка запатрабаваў «напружаных» планаў, якія б задавальнялі «дынаміку развіцця». Пры гэтым падчас нарады фігуравалі ўжо іншыя прагнозныя параметры. Між іншым, эканоміка павінна прырасці не на 0,2%, як заяўлялася, а на 1,7%. Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў, праўда, патлумачыў журналістам, што гэта проста два сцэнарыі - аптымістычны і песімістычны. Аднак той факт, што «аптымістычны» праект бюджэту Міністэрства фінансаў не прадставіла, даў экспэртам падставы меркаваць, што змяніць планы вымусілі патрабаванні Лукашэнкі.

Тым больш што такая гісторыя паўтараецца з года ў год - урад прапануе наблізіцца да рэальнасці, дыктатар вяртае яго да папулізму, і сітуацыя толькі паглыбляецца. Пры гэтым эканамічныя планы ніколі не выконваюцца.

Прагноз складзены з таго, што ў наступным годзе Расея паставіць Беларусі 24 млн т нафты і 20 млрд куб. м газу. Аднак нафтагазавы канфлікт, які разгарэўся паміж краінамі, ужо прывёў да зніжэння аб'ёмаў паставак нафты. Так, у трэцім квартале замест 5,8 млрд т Беларусь атрымае 3,5, а ў чацвёртым - 3 млрд т. Лукашэнка ўжо назваў такія крокі ціскам на краіну і прыстрашыў згарнуць удзел у інтэграцыйных праектах.

Той факт, што ўрад будуе планы, не маючы гарантаваных кантрактаў на будучы год і з лёгкасцю жанглюе планавымі паказчыкамі, зніжае ўзровень даверу. Тым больш што рэальны сектар эканомікі заклапочаны зусім іншымі пытаннямі. Заводы ў большасці сваёй даўно працуюць па тры дні на тыдзень. А прадпрыемства «Крычаўгрузаўта» ў Магілёўскай вобласці, паводле інфармацыі СМІ, перайшло на аднагадзінны працоўны тыдзень. Кампанія, якая займаецца грузаперавозкамі і рамонтам аўтамабіляў, у якой 37% акцый належыць дзяржаве, ужо з 19 верасня працуе па панядзелках з 8.00 да 9.00.

Прызнана банкрутам вядомае швейнае прадпрыемства «Серж», якое спецыялізуецца на вытворчасці ніжняй бялізны. Цяпер распрадаецца яго маёмасць. Сёлета абанкруціліся яшчэ дзве швейныя кампаніі - «Вяснянка» і «Лінж».

Усяго, як паведамляе Вярхоўны суд, цяпер у вытворчасці знаходзіцца 3094 справы банкруцтва. З іх 87 - так званыя горадаўтваральныя, гэта значыць дзяржпрадпрыемствы, банкрутуюць толькі ў самым крайнім выпадку. Для параўнання: год таму ў вытворчасці было 2300 спраў.

У канцы мінулага тыдня стала вядома, што згортвае сваю дзейнасць у Беларусі сетка казіно Olympic, якая належыць эстонскаму бізнэсоўцу Армін Кару. Беларусам, што імкліва бяднеюць, не да казіно. Абрынулася цікавасць да індустрыі забаў і ў расейцаў, што раней актыўна наведвалі казіно ў Менску.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках