25 красавiка 2024, Чацвер, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заяц просіць Рассельгаснагляд не канфліктаваць

7
Заяц просіць Рассельгаснагляд не канфліктаваць
Леанід Заяц

Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўку ў Расею прадукцыі аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Беларусі.

Беларускія прадпрыемствы цэняць расейскі рынак і стараюцца не падводзіць спажыўцоў Расеі ў якасці прадукцыі, заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц 25 верасня ў эфіры Беларусь 1, паведамляе РІА «Новости».

Міністр заявіў, што Беларусь рэагуе на прэтэнзіі Рассельгаснагляду, краіна падае ўстанове аргументаваныя адказы. На думку міністра, праз вялікую колькасць пастаўшчыкоў з іншых краін, якія імкнуцца на расейскі рынак, да нашай прадукцыі прад'яўляюцца павышаныя патрабаванні.

Заяц падкрэсліў, што Беларусь гатова да супрацоўніцтва: «Наша задача сёння - не канфліктаваць, трэба знаходзіць кампраміс».

Ён таксама распавёў пра планы Мінсельгасхарча ў дыверсіфікацыі экспарту: 34 малочных прадпрыемствы краіны акрэдытаваныя для пастаўкі сваёй прадукцыі на кітайскі рынак.

Нагадаем, на мінулым тыдні Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўку ў Расею прадукцыі аднаго з буйнейшых у Беларусі прадпрыемстваў вытворчасці мяса птушкі ААТ «Птушкафабрыкі «Дружба». Падставы: перавышэнне мікрабіялагічных паказчыкаў бяспекі і выяўленыя рэшткі забароненых лекавых і шкодных рэчываў. На самім прадпрыемстве з высновамі Рассельгаснагляду не згодныя.

Ва ўстанове таксама заявілі аб тым, што блізу 30% паднагляднай Рассельгаснагляду прадукцыі Беларусь пастаўляе ў абыход часовых кантрольных пунктаў пропуску. Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў папракнуў калегаў у вольным стаўленні да статыстыкі.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка жорстка адказаў на расейскія прэтэнзіі да якасці беларускіх прадуктаў. Беларускія спецыялісты таксама неаднаразова казалі пра тое, што большасць прэтэнзій расейскага боку да якасці беларускай прадукцыі не пацвярджаецца пры паўторных праверках узораў у Беларусі і ў незалежных лабараторыях трэціх краін.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках