29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкаматы зноў будуць працаваць са збоямі

Банкаматы зноў будуць працаваць са збоямі

У ноч з 27 на 28 верасня ў трымальнікаў банкаўскіх карт могуць узнікнуць праблемы з аплатай тавараў і паслуг, а таксама са здыманнем гатоўкі.

Перабоі магчымыя з 2 да 4 гадзін праз тэхнічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу, якія будзе праводзіць банкаўскі працэсінгавы цэнтр, піша tut.by.

У ноч з аўторка на сераду магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы гатоўкі, банкаматаў, інфакіёскаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.

Узнікнуць складанасці з аплатай «пластыкам» могуць ў трымальнікаў картак БПС-Ашчадбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Парытэтбанк, Банк «Рашэнне», БНБ-Банк, Франсабанк, Цэптэр Банк, БТА Банк.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках