19 красавiка 2024, Пятніца, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька Грабоўскага: Міхаіл не праходзіў ніякіх медкамісій

Бацька Грабоўскага: Міхаіл не праходзіў ніякіх медкамісій
Міхаіл Грабоўскі

Бацька Міхаіла Грабоўскага Юрый назваў няслушнымі звесткі пра тое, што сын не прайшоў перадсезонную медкамісію ў «Айлендэрс».

«У інтэрнэце з'явіліся няслушныя звесткі, што Міша не змог прайсці медкамісію ў «Айлендэрс». На самай справе ён наогул не праходзіў ніякіх медкамісій, таму што ў яго ёсць свой графік аднаўлення, прызначаны лекарамі.

Аднаўленне ідзе згодна з планам, зараз Міхаіл праходзіць рэабілітацыйныя працэдуры і да нагрузак прыступіць толькі ў снежні. Так што да Новага года ў матчах НХЛ мы яго не ўбачым», - сказаў Грабоўскі-старэйшы ў інтэрв'ю «Трибуне».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках