24 красавiка 2024, Серада, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыі Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі наладзілі дэмарш у залі ААН

5
Дэлегацыі Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі наладзілі дэмарш у залі ААН
Фота: REUTERS/ Andrew Kelly

Дэлегацыі Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі пакінулі залю падчас выступу сталага прадстаўніка Сірыі Башара Джаафары.

Сталыя прадстаўнікі трох краін, што ініцыявалі экстранную сустрэчу РБ, усталі з месцаў, як толькі дыпламат пачаў сваю прамову, паведамляе ТАСС.

Як адзначыў Джаафар, дабіўшыся правядзення пасяджэння, тры краіны падалі сігнал аб тым, што яны падтрымліваюць і будуць працягваць падтрымліваць тэрарыстаў, «якіх залічваюць да ўмеранай апазіцыі». Дыпламат таксама адзначыў, што сірыйскі ўрад не аддасць ні пядзі сваёй зямлі і верне кантроль над Алепа, паведамляе newsru.com.

Сталы прадстаўнік Сірыі пацвердзіў гатоўнасць Дамаска да перамоваў з апазіцыяй, але пры гэтым падкрэсліў, што ў складзе яе дэлегацыі не павінна быць прадстаўнікоў тэрарыстычных груповак.

Дэлегацыі заходніх краін падчас дыскусіі ўсклалі на Дамаск і Маскву адказнасць за абвастрэнне сітуацыі ў Сірыі і зрыў рэжыму спынення агню.

Брытанскі дыпламат Мэцью Райкрофт заявіў, што выйшаў з залі пасяджэння, каб выказаць пратэст Джаафару, не зацікаўленаму, на яго думку, у спыненні канфлікту. «Нам трэба вызначыцца, як пакласці гэтаму канец. Прама зараз. Пасол Сірыі не зацікаўлены ў такім развязанні, таму я толькі што пакінуў Раду Бяспекі ААН», - напісаў сталы прадстаўнік у Twitter.

Таксама залю пасяджэнняў пакінулі сталая прадстаўніца ЗША пры ААН Саманта Паўэр і сталы прадстаўнік Францыі пры ААН Франсуа Дэлатр.

Чуркін назваў «амаль немагчымым» вяртанне Сірыі да міру

Падчас экстраннага пасяджэння Рады Бяспекі ААН аб сітуацыі ў Сірыі сталы прадстаўнік Расеі Віталь Чуркін назваў вяртанне краіны да міру «амаль немагчымай задачай» і заявіў, што Расея больш не пойдзе на аднабаковыя меры ў надзеі на аддачу ў будучыні.

- На тэрыторыі Сірыі варочаюць сотні ўзброеных груповак. Тэрыторыю краіны бамбяць усе, каму не лянота. Вяртанне краіны да міру стала амаль немагчымай задачай. (Цытата паводле ТАСС.)

Брытанія абвінаваціла РФ у садзейнічанні вайсковым злачынствам рэжыму прэзідэнта Башара Асада.

Раней у сувязі з сітуацыяй у Алепа сталая прадстаўніца ЗША пры ААН Саманта Паўэр заявіла, што тое, што Расея робіць у Сірыі, з'яўляецца не контртэрарыстычнай аперацыяй, а «варварствам».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках