19 красавiка 2024, Пятніца, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Sunday Times: Брытанскія спецслужбы прадухілілі атаку расейскіх хакераў

The Sunday Times: Брытанскія спецслужбы прадухілілі атаку расейскіх хакераў

Група Fancy Bears пагражала атакаваць брытанскія ўрадавыя кампутарныя сістэмы і перашкодзіць працы СМІ напярэдадні парламенцкіх выбараў.

Расейскія хакеры пагражалі справакаваць маштабныя парушэнні і збоі ў працы брытанскіх урадавых устаноў і тэлекампаній напярэдадні парламенцкіх выбараў 2015 года з дапамогай Кібератакі. Пра гэта крыніцы ў службах бяспекі Вялікабрытаніі паведамілі штотыднёваму выданню The Sunday Times, паведамляе «Немецкая волна».

«Немінучую пагрозу», якая сыходзіла з боку хакерскай групы, распазнала і прадухіліла ўрадавая выведслужба Вялікабрытаніі GCHQ, піша The Sunday Times у нядзелю, 25 верасня. Паводле звестак яе супрацоўнікаў, хакеры пагражалі ўчыніць атакі на серверы МУС, МЗС і Мінабароны Вялікабрытаніі, а таксама на тэлекампаніі BBC, ITV, Channel4 і Sky.

Мяркуецца, што хакеры дзейнічаюць на ўказанне расейскіх спецслужбаў, аднак Масква адмаўляе сваю датычнасць да нападаў. За тыдзень да гэтага звязаны з Расеяй сайт DC Leaks апублікаваў меркаваныя «пашпартныя звесткі першай лэдзі ЗША Мішэль Абамы», нібыта атрыманыя ў выніку ўзлому кампутарнай сістэмы Белага дома, адзначае The Sunday Times.

Раней група хакераў Fancy Bears Hack Team узламала базу звестак Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) і апублікавала медыцынскія звесткі спартоўцаў аб прыёме забароненых медыкаментаў. Fancy Bears атакавалі і сайт Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі ЗША, пасля чаго размясцілі на партале Wikileaks амаль 20 тысяч электронных лістоў, звязаных з кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратаў Хілары Клінтан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках