23 красавiка 2024, aўторак, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі б вы ведалі Пуціна, як мы ведаем Пуціна...

Калі б вы ведалі Пуціна, як мы ведаем Пуціна...
ФОТА: канцылярыі прэзідэнта Эстоніі

Эстонскі прэзідэнт і літоўскі міністр замежных спраў далі інтэрв'ю пра будучыню NATO, кібервайну і ўздым рэакцыйных партый.

«Расея стала адыгрываць непамерна важную ролю ў замежнай палітыцы ЗША і будучых выбарах прэзідэнта ЗША. І хто ведае гэтага мядзведзя лепш, чым краіны Балтыі - Эстонія, Латвія і Літва? Іх паглынуў Савецкі Саюз напярэдадні Другой сусветнай вайны і вызваліў развал камунізму, але з тых часоў яны стала сутыкаюцца з пагрозамі, вялікімі і маленькімі, бо расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін спрабуе нанава пабудаваць Расейскую імперыю, - адзначае Майкл Уэйс у The Daily Beast (пераклад - inopressa.ru).

- Таму мы селі пагаварыць пра ўсё гэта з эстонскім прэзідэнтам Таомасам Хендрыкам Ільвесам і літоўскім міністрам замежных спраў Лінасам Лінкявічусам, якія ласкава пагадзіліся адпачыць ад Генеральнай Асамблеі ААН, каб заехаць у офіс The Daily Beast на Манхэтэне. Цяпер, калі Дональд Трамп, відавочна, думае, што расейцы не могуць зрабіць нічога дрэннага, а праз абыякавае стаўленне Хілары Клінтан яе словы пра пагрозу з Масквы гучаць цьмяна і акадэмічна, гэтыя два дзяржаўныя дзеячы могуць падзяліцца некаторымі цяжка атрыманымі адкрыццямі пра важнасць еўрапейскай бяспекі, дэзінфармацыі і прапагандысцкіх намаганнях Пуціна для разбурэння дэмакратычных грамадстваў. Яны таксама гаварылі пра будучыню NATO, кібервайну і ўздым рэакцыйных партыяў і палітыкаў».

Аб сумневах Трампа, ці варта ЗША абараняць чальца NATO ў выпадку ўварвання.

Ільвес: «Гэта было проста дзіўна. Я быў паслом у ЗША ў 1994 годзе, калі [Гінгрыч] прадставіў «Кантракт для Амерыкі». Там было вельмі зразумела сказана: «Краіны Балтыі далучаюцца да NATO». Пры Гінгрычу пазіцыя Рэспубліканскай партыі палягала ў тым, каб далучыць краіны Балтыі да NATO. Цяпер нас называюць «прадмесцем». Калі ў выпадку ўварвання ў Эстонію ці іншую краіну-чальца [NATO] артыкул 5. не будзе ўжыты, NATO распадзецца. Распаўшыся аднойчы, альянс перастане існаваць. І Еўропа таксама трымаецца менавіта на гэтым, бо ніколі не ведаеш, хто будзе наступным. Таксама варта нагадаць людзям, што артыкул 5 прыводзілі ў дзеянне ўсяго аднойчы - 12 верасня 2001 года».

Лінкявічус: «Доўгі час ўважалася, што такія пагрозы вельмі далёкія і не тычацца Злучаных Штатаў і Заходняй Еўропы. Затым былі, напрыклад, Украіна і катастрофа MH17. Тыя, хто думаў, што ўсё гэта адбываецца далёка, заўважылі, як гэтая пагроза закранае сем'і тут і там. У канчатковым выніку, няхай гэта будзе Нарва [у Эстоніі на мяжы з Расеяй], Латвія, Літва - мы адзін і той жа альянс. Мы ўсё яшчэ верым, што ЗША застануцца ключавым хаўруснікам Еўропы».

Аб уздыме ў Еўропе вельмі правых рухаў з ідэалагічнымі - і, магчыма, фінансавымі - сувязямі з Крамлём.

Ільвес: «Мы ведаем, што 9 млн еўраў дала Расея праз чэшскі банк [лідару французскага Нацыянальнага фронту] Марын Ле Пэн. Мы ведаем, што гэта не адзінкавы выпадак. Гэта адбываецца і ў іншых месцах».

Лінкявічус: «Молатаў ужо існуе і шукае свайго Рыбентропа».

Ільвес: «Думаю, вакол бегае шмат маленькіх Рыбентропаў. Але Молатаў яшчэ не знайшоў дастаткова добрую ўгоду».

Аб адсутнасці еўрапейскага адзінства з нагоды ўварвання Расеі ва Украіну і падаўжэння санкцый супраць расейскіх чыноўнікаў і ўстаноў.

Ільвес: «Чатыры краіны ЕЗ, якія мацней за ўсіх пацярпелі з пункту гледжання ўплыву на ВУП, у адсоткавых суадносінах, - гэта Эстонія, Фінляндыя, Латвія, Літва. Краіны, якія патрабуюць заканчэння санкцый, пацярпелі вельмі нязначна, але паднімаюць шмат шуму, скардзячыся на ціск з боку сваіх дзелавых супольнасцяў. Ды добра. Мы трое - тры балтыйскія краіны - атрымалі самы вялікую шкоду, але вы не ўбачыце, што мы вагаемся».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках