19 красавiка 2024, Пятніца, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Расея рыхтуе канфлікты ў Беларусі ды Казахстане

31
Раман Бяссмертны: Расея рыхтуе канфлікты ў Беларусі ды Казахстане
Раман Бяссмертны
ФОТА: ARGUMENTUA.COM

Са словаў былога пасла Украіны ў Менску, беларусам трэба рыхтавацца да супрацьстаяння.

Беларусь і Казахстан стануць наступнымі краінамі, у якіх Расея развяжа новыя канфлікты, таму што Крамлю патрэбна новая «нестабільнасць», каб умяшацца.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Эспрессо» заявіў прадстаўнік Украіны ў палітычнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы Раман Бяссмертны.

- Вы былі амбасадарам у Беларусі ды ўважліва назіраеце за сітуацыяй у гэтай краіне, і ў Казахстане. І казалі ўжо пра небяспеку таго, што гэтыя краіны могуць мець тую ж самую агрэсію з боку РФ, якую цяпер маем мы. Няма такога ўражання, што, хутчэй за ўсё, мы праз некаторы час атрымаем, напрыклад у Беларусі, яшчэ дадатковы корпус расейскага войска?

- Я амаль не сумняваюся ў тым, што беларусам трэба рыхтавацца да супрацьстаяння. Не проста да супрацьстаяння, а да канфлікту з Расеяй. І тое, што я цяпер бачу, калі дзве заходнія вобласці, Гарадзенская і Берасцейская, падаюцца як заходні свет, дык гэта каталікі, а ўсходнія - Гомельская, Віцебская, Менская - як «расейскі свет», і ўсё часцей там з'яўляюцца ўлёткі «расейскага свету» і г.д.

Яшчэ горшая сітуацыя ў Казахстане, бо паўночныя вобласці сапраўды расейскамоўныя, і канфлікты гадовай даўніны толькі пацвердзілі гэта. Дык вось, калі ўзяць гэты ланцуг і звярнуць увагу на апошняе, там я б сказаў так: «указы ў свіныя галасы прэзідэнта Прыднястроўя». Каму яны былі цяпер патрэбныя?

- Расейскай Федэрацыі...

- Абсалютна правільна. Яны не патрэбныя Прыднястроўю, затое яны патрэбныя Расейскай Федэрацыі. Гэта азначае, што ўсё адно Крэмль будзе спрабаваць расхістаць сітуацыю. І пра гэта шмат ужо кажуць у самой Беларусі, у Казахстане.

Чаму? Пуціну патрэбная нестабільнасць. Вось на фоне мабілізацыі электарату да выбараў у Расеі расхістванне сітуацыі ў Казахстане, Узбекістане, Беларусі і вайна ва Украіне - гэта падымае акцыі Крамля. Крэмль становіцца патрэбным сёння ўсім.

Я ўжо не кажу пра Сірыю, Прыднястроўе, Нагорны Карабах, Турцыю, тэрарыстычныя акты ў Еўропе, вялікае перасяленне народаў Паўночнай Афрыкі, якое цяпер адбываецца.

- Гэта значыць, нам чакаць не зацішша, а наадварот, расхіствання сітуацыі?

- На жаль, гэтая сітуацыя як раз ідзе на абвастрэнне, і пакуль большасць еўрапейскіх палітыкаў не ўсведамляюць усю небяспеку, якую нясе ў сабе Крэмль пры цяперашняй сітуацыі.

Нагадаем, раней Бяссмертны выказаў здагадку, што войска Беларусі не акажа супраціву ў выпадку расейскай агрэсіі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках