23 красавiка 2024, aўторак, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бязвізавы ўезд у Беларусь на 5 дзён могуць увесці ўжо сёлета

8
Бязвізавы ўезд у Беларусь на 5 дзён могуць увесці ўжо сёлета

Пакуль магчымасць прыехаць без візы атрымаюць толькі турысты, якія прылятаюць у Беларусь на самалётах.

«Цяпер прапрацоўваецца магчымасць бязвізавага ўезду і часовага знаходжання для грамадзян краін, бяспечных у міграцыйным плане, на тэрмін да 5 дзён, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск», - паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны.

Паводле ягоных слоў, гэтую ініцыятыву актыўна падтрымліваюць Мінэканомікі, МЗС, Мінспорту.

«Ёсць пэўныя сумневы з боку сілавых устаноў. Зразумела, што бяспека краіны - перадусім. Але разам з тым дакумент у высокай ступені гатоўнасці. Я мяркую, што ён увойдзе ў дзеянне ў гэтым годзе», - цытуе чыноўніка БелТА.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках