25 красавiка 2024, Чацвер, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне затрымалі агітатара «Палескай народнай рэспублікі»

2
Ва Украіне затрымалі агітатара «Палескай народнай рэспублікі»

Мужчына распаўсюджваў сепаратысцкія ўлёткі ў Ровенскай вобласці.

У Ровенскай вобласці Украіны затрыманы мужчына, які распаўсюджваў сепаратысцкія ўлёткі сярод жыхароў паўночных раёнаў рэгіёну.

Пра гэта ў панядзелак, 26 верасня, паведаміла прэс-сакратарка рэгіянальнай управы Службы бяспекі Украіны (СБУ) Іна Ілючок.

Ва ўлётках былі заклікі да арганізацыі масавых беспарадкаў, ліквідацыі ўкраінскай дзяржаўнасці і стварэння на тэрыторыі краіны незалежнай «Палескай народнай рэспублікі», піша tut.by.

«У склад так званай Палескай народнай рэспублікі павінны былі ўвайсці «мясціны, багатыя на бурштын і лясамі», - паведаміла Іна Ілючок.

Паводле ейных слоў, «рэспубліку» меркавалася стварыць на тэрыторыі Украіны. Пра Беларусь ва ўлётках гаворкі не ішло.

Затрыманаму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў паводле артыкулу «замах на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках