29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламенту парэкамендавалі даць украінцам бязвізавы рэжым з ЕЗ

11
Еўрапарламенту парэкамендавалі даць украінцам бязвізавы рэжым з ЕЗ
Фото: PAP/EPA

Камітэт грамадзянскіх свабод і ўнутраных спраў рэкамендуе Еўрапейскаму парламенту даць украінцам бязвізавы рэжым з Еўрапейскім Звязам.

Як паведамляюць Украінскія навіны, за адпаведную пастанову прагаласавалі чальцы камітэта на пасяджэнні.

На пасяджэнні з дакладам аб лібералізацыі візавага рэжыму ЕЗ для грамадзян Украіны выступіла еўрадэпутатка Марыя Габрыэль.

Як вядома, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка разлічвае на прыняцце Еўрапейскім Звязам пастановы аб увядзенні бязвізавага рэжыму для ўкраінцаў у пачатку кастрычніка.

У пачатку верасня Міністэрства замежных спраў Украіны канстатавала выкананне Украінай усіх патрабаванняў Еўрапейскага Звязу для ўвядзення бязвізавага рэжыму.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках