20 красавiка 2024, Субота, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты ўзняўся вышэй за $46

2
Кошт нафты ўзняўся вышэй за $46
ФОТА: AFP

Нафта падаражэла праз заявы міністра энэргетыкі Алжыра.

Нафта падаражэла ў панядзелак раніцай прыкладна на 1% праз заявы міністра энэргетыкі Алжыра, які чакае прагрэсу на перамовах нафтаздабыўных краін у сераду; падтрымаў кошты таксама аслабелы даляр.

Савудаўская Арабія ды Іран правялі кансультацыі напярэдадні сустрэчы ў Алжыры, і каралеўства прапанавала знізіць здабычу да студзеньскага ўзроўню, калі Іран не будзе нарошчваць вытворчасць нафты, піша interfax.ru.

Лістападаўскія ф'ючарсы на нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures пад 08:00 выраслі на 0,7% - да $46,21 за барэль.

Кошты ф'ючарсаў нафты WTI на лістапад на таргах Ньюёрскай таварнай біржы (NYMEX) дагэтуль выраслі на 0,6% - да $44,75 за барэль.

У пятніцу кошты ўпалі амаль на 4% праз сумненні удзельнікаў рынку ў тым, што Іран і Савудаўская Арабія здолеюць дамовіцца аб супольных дзеяннях.

На сустрэчы ў сераду ў найлепшым выпадку можа быць зроблены крок да знаходжання кансэнсусу і да працягу перамоў, але наўрад на ёй выпадзе ўкласці якое-небудзь пагадненне, мяркуе большасць экспэртаў.

Экспэрты Morgan Stanley мяркуюць, што сустрэча закончыцца без афіцыйнай заявы; магчымае прыняцце агульнай дэкларацыі аб патрэбе стабілізацыі рынку, але, мусібыць, без якіх-небудзь абавязанняў з боку краін-вытворцаў.

Аналітык Credit Suisse Ян Сцюарт таксама сумняваецца ў магчымасці дасягнення якога-небудзь пагаднення, аднак мяркуе, што краіны-здабывальніцы могуць абнародаваць схему магчымай угоды, абмеркаванне якой яны будуць весці надалей.

Міністр энэргетыкі Алжыра Нурэдзін Бутэрфа сказаў журналістам у канцы тыдня, што дэлегацыі краін не могуць пакінуць Алжыр «з пустымі рукамі». На ягоную думку, у выпадку, калі будуць узгодненыя асобныя элементы ўгоды аб замарожванні або скарачэнні здабычы, перамовы могуць быць працягнутыя на сустрэчы OPEC 30 лістапада ў Вене.

У інтэрв'ю алжырскаму агенцтву APS Бутэрфа заявіў, што чакае «пазітыўнага» выніку сустрэчы. «Мы не пакінем сустрэчу, сказаўшы, што яна скончылася крахам», - сказаў ён.

Раней шэраг іншых прадстаўнікоў OPEC таксама давалі зразумець, што не разлічваюць на ўкладанне фармальнага пагаднення на сустрэчы ў Алжыры, аднак, калі дыскусія пойдзе паспяхова, такое пагадненне можа быць падпісанае на афіцыйнай сустрэчы картэлю ў лістападзе.

Цэлы шэраг краін, у тым ліку Іран, Лібія, Нігерыя, хацелі б для сябе асаблівых умоў удзелу ў пагадненні, каб мець магчымасць аднавіць здабычу. Гэта можа сарваць перамовы, як гэта ўжо было ў красавіку. У сувязі з гэтым, як паведамілі ў пятніцу крыніцы Reuters, Савудаўская Арабія, якая прапанавала знізіць здабычу, калі Іран не будзе нарошчваць вытворчасць нафты, не чакае прыняцця якой-небудзь пастановы ў Алжыры.

Савудаўская Арабія прапанавала скараціць здабычу нафты на 1 млн барэляў за дзень, калі Іран пагодзіцца не нарошчваць тэмпы вытворчасці і пакінуць іх на жнівеньскім узроўні 3,6 млн б/дзень, піша Financial Times са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Іран хацеў бы вярнуцца да дасанкцыйнага ўзроўні здабычы 4 млн б/дзень.

На думку газэты, пазіцыі дзвюх краін, якія здолелі, нягледзячы на глыбокія супярэчнасці, сесці за стол перамоў, збліжаюцца.

Алжыр і Вэнэсуэла, моцна пацярпелыя ад падзення кошту нафты, з'яўляюцца найбольш чыннымі прыхільнікамі пагаднення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках