19 красавiка 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі чарговы раз падаражэюць цыгарэты

4
У Беларусі чарговы раз падаражэюць цыгарэты
ФОТА: 7KANAL.COM.UA

Кошт тытунёвых вырабаў вырасце ўжо з 1 кастрычніка.

У Беларусі з 1 кастрычніка чарговы раз вырасце кошт цыгарэт.

Як паведамляе сайт Міністэрства падаткаў і збораў, падаражэнне складзе 1,7-6,4% у залежнасці ад маркі.

Максімальны раздробны кошт цыгарэт вырабу фабрыкі «Нёман» вырасце на 1,8-6,4% - гэта тычыцца марак Pall Mall, Luckies, Kent, Vogue, Rothmans.

А вось кошт цыгарэт кампаніі «Тытунь-інвест» застанецца на ўзроўні верасня.

З 2012 года ў нашай краіне штомесяц паводле заявак вытворцаў і імпарцёраў устанаўляецца раздробны кошт цыгарэт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках