24 красавiка 2024, Серада, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рэчыцы прадаўцы самі плацяць за сваю працу

14
У Рэчыцы прадаўцы самі плацяць за сваю працу

У краме выявілі велізарную нястачу і загадалі прадаўцам выплаціць яе.

У Рэчыцы Камунальнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства «Гандальсэрвіс» мае 9 харчовых крамаў, дзве ўніверсальныя, адну «Дзіцячы свет» і тры рэстарацыі. Супрацоўнікі ўніверсама «Юбілейны» на вуліцы Чапаева наважылі судзіцца з кіраўніцтвам.

А ўсё таму, што рэвізія налічыла велізарную нястачу на Br22500, а кіраўніцтва «Гандальсэрвіс» пароўну падзяліла суму спагнання на ўвесь калектыў, паведамляе «Белсат».

«На судзе будзе ўсё чуваць, усё вырашыцца. Мне налічылі Br700», - прызнаецца Генадзь Салахутдзінаў, ахоўнік у краме №50.

Размаўляць з незалежнымі медыя работнікі пабойваюцца. Але ўсё ж падалі заяву ў міліцыю. Ананімна кажуць, што невялікую нястачу грошай праверкі знаходзілі і раней, такая спецыфіка крамы. Але новае кіраўніцтва «Гандальсэрвіс» абагульніла са спагнаннямі, калі зраўнавала матэрыяльную адказнасць намесніка дырэктара і простага прадаўца.

У іншых крамах «Гандальсэрвіс» працуюць такія ж схемы. Ужо былая работніца Юлія пайшла прадаўшчыцай у краму №8 на вуліцы нафтавікоў. Не запрацавала, а яшчэ і вінная засталася.

«Першую нястачу мне налічылі Br470, утрымлівалі з заробку, атрымлівала я Br50 авансу, калі на старыя грошы, і Br20-30 на заробак», - успамінае Юлія Шульга, былая работніца крамы №8.

Не ставала нават на аплату саду для дзіцяці. А калі на Юлію перавялі новую нястачу, яна паспрабавала звольніцца. У аддзеле кадраў сказалі наўпрост: дасі Br400 - будзеш вольная.

«За дэбіторскую запазычанасць, якая вісіць на нашым прадпрыемстве, выклікаюць дырэктара і галоўнага бухгалтара ў райвыканкам і лаюцца за гэтую запазычанасць. Таму галоўны бухгалтар і дырэктар асабіста забараняюць звальняць людзей, якія не выплацілі запазычанасць», - тлумачыць аддзел кадраў КГУП «Гандальсэрвіс».

«Я хадзіла ў ахову працы. І мне сказалі, што «Гандальсэрвіс» гэта кабала, куды лёгка патрапіць, але выбрацца адтуль амаль немагчыма», - адзначае Юлія.

Спісваць нястачы на прадаўцоў і трымаць іх па паўгода на мінімальным заробку - гэта практыкуюць не толькі ў рэчыцкіх крамах.

«А часам гэтыя сумы бываюць вельмі высокімі, і бывалі выпадкі, калі наймальнікі казалі «ідзі бяры крэдыт у банку i выплачвай нястачу адразу», - сведчыць праваабаронца і юрыст Леанід Судаленка.

Праваабаронца раіць не спяшацца прызнаваць сваю віну і не баяцца ісці ў суд.

«Суд можа ўлічыць матэрыяльнае становішча работніка, і знізіць да паловы тую суму, якую патрабуе наймальнік», - кажа праваабаронца.

А то і зусім не прызнаць віны работніка ў знікненні грошай.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках