29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўцы аказаліся ўдвая багацейшымі за беларусаў

17
Літоўцы аказаліся ўдвая багацейшымі за беларусаў

Статыстыка сярэдніх заробкаў у былых соцстранах наглядна дэманструе правал луканомікі.

Паводле звестак Белстата, у жніўні сярэдні заробак у краіне «бруднымі» складаў 750,3 беларускага рубля. Наколькі гэта шмат у параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі?

Паколькі самая распаўсюджаная валюта на кантыненце - гэта еўра, таму «Наша Ніва» пры параўнанні прыводзіць звесткі аб заробку менавіта да гэтай валюты.

Пасля выплаты дзяржаве падаткаў, сярэдні беларус застанецца з €297 на руках.

Нашмат менш грошай застанецца на руках у сярэднестатыстычнага работніка ва Украіне і Малдове. У гэтых краінах высокі ўзровень шэрай эканомікі, таму частка даходаў схаваная ад дзяржавы.

Нізкія цэны нафты знізілі ўзровень дабрабыту жыхароў Азербайджана. Цяпер у гэтай краіне заробкі нават ніжэйшыя, чым у суседніх Арменіі і Грузіі, дзе амаль няма прыродных рэсурсаў.

Большасць балканскіх краін год за годам трымаюцца на адным узроўні - 360-380 еўраў. Апошнім часам вырвалася наперад суседняя Румынія. Цікава, што румыны зарабляюць больш, чым расейцы.

Самая паспяховая краіна былога СССР - маленькая Эстонія, дзе сярэдні заробак вагаецца блізу 1000 еўраў. Славенія застаецца самай багатай у Еўропе сярод постсацыялістычных краін: тут сума сярэдніх заробкаў пераадолела чатырохзначную псіхалагічную мяжу.

Заходнія суседзі Беларусі трымаюцца на ўзроўні 600-700 еўраў «чыстымі». Польшча сярод іх самая багатая, за ёй ідуць Латвія і Літва.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках