29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальная паліцыя Украіны: Са справай Шарамета няма ніякіх праблем

5
Нацыянальная паліцыя Украіны: Са справай Шарамета няма ніякіх праблем
ПАВАЛ ШАРАМЕТ

Падрабязнасці справы не выдаюцца ў СМІ, каб не нашкодзіць ходу расследавання.

Намеснік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Украіны Канстанцін Бушуеў заявіў, што са справай аб забойстве вядомага журналіста Паўла Шарамета няма ніякіх праблем.

Пра гэта ён паведаміў эфіры тэлеканала «112 Украіна».

«З гэтай справай няма ніякіх праблем. Я б хацеў сказаць, што злачынцы звілі сур'ёзны клубок дзеянняў, які нам трэба паэтапна разматаць. Для таго, каб усталяваць дачыненне кожнага і магчымасць удзелу таго ці іншага суб'екта ў гэтым злачынстве, бо на самай справе мы гаворым , што гэта забойства, акрамя таго, што забрала жыццё вядомага журналіста, расследаванне прыводзіць да таго, што прыносіць у гэты складнік розныя аспекты, у тым ліку і палітычны, на жаль. Каб не зрабіць так, што любая інфармацыя, якая паступіць у СМІ, пашкодзіла ходу дасудовага расследавання, мы абсалютна разумеем, што інфармацыя, якая выдаецца ў СМІ, павінна быць дазаваная тым узроўнем, які дазволіць не нашкодзіць следству», - сказаў Бушуеў.

Раней кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Хація Дэканаідзе заявіла, што, на яе думку, Шарамета маглі забіць для таго, каб расхістаць сітуацыю ва Украіне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках