29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпрадпрыемствы абрастаюць новымі запазычанасцямі

2
Дзяржпрадпрыемствы абрастаюць новымі запазычанасцямі

Эканамісты звязваюць гэта з тым, што прадпрыемствы не могуць вярнуць выдадзеныя дзяржавай льготныя крэдыты.

На 1 жніўня 2016 года запазычанасць склала 1 млрд 222,9 млн дэнамінаваных рублёў. У дачыненні да 1 студзеня гэтага года гэты паказчык павялічыўся на 54,8% (у 1,55 разы), за ліпень - на 2,7%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.

Агулам запазычанасць у крэдытах і пазыках на 1 жніўня 2016 года склала 36 млрд 945,1 млн руб - на 7,4% больш, чым на 1 студзеня, і на 1,1% менш у параўнанні з паказчыкам на 1 ліпеня.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць з пачатку года павялічылася на 16,8% і склала 2 млрд 898,3 млн рублёў, з 1 ліпеня - знізілася на 4,3%.

Агулам крэдыторская запазычанасць на 1 жніўня 2016 года склала 15 млрд 241 млн рублёў, або на 10,9% больш, чым на 1 студзеня, і на 1,3% менш у параўнанні з паказчыкам на 1 ліпеня.

Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць вырасла з пачатку года на 2,8% і да 1 жніўня дасягнула 832 мільёны рублёў. За ліпень яна вырасла на 2,6%. Агулам знешняя крэдыторская запазычанасць з пачатку года вырасла на 5,5% (да 4 млрд 985,8 млн), за ліпень - знізілася на 4,1%.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла з пачатку гэтага года на 12,7% і склала 3 млрд 847,5 млн рублёў, з 1 ліпеня - знізілася на 6%.

Дэбіторская запазычанасць на 1 жніўня склала 15 млрд 508,6 млн рублёў, або на 16,5% больш, чым на 1 студзеня, і на 0,1% менш - у параўнанні з 1 ліпеня.

Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася з пачатку гэтага года на 4% і склала 983,6 млн руб. З 1 ліпеня яна знізілася на 3,4%. Агулам знешняя дэбіторская запазычанасць з пачатку года вырасла на 11,1% да 4 млрд 471,2 млн, за ліпень - знізілася на 2,2%.

Эканамісты звязваюць рост пратэрмінаванай запазычанасці з тым, што прадпрыемствы не могуць вярнуць выдадзеныя дзяржавай льготныя крэдыты.

- Праз год, хутчэй за ўсё, прадпрыемствы, якіх сёння ратуе дзяржава, назапасяць новую запазычанасць. Чаму? Таму што ў рэчаіснасці іх праблемы з фінансавым становішчам з'яўляюцца не следствам высокіх ставак у крэдытах, а звязаныя з тым, што яны вырабляюць неканкурэнтаздольную прадукцыю і замарожваюць фінансавыя рэсурсы, - падкрэсліваў раней эканаміст Сяргей Чалы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках