20 красавiка 2024, Субота, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое бізнэсоўцаў «прадалі» бабулі Кабаевай элітныя кватэры ў Маскве і Пецярбургу

17
Двое бізнэсоўцаў «прадалі» бабулі Кабаевай элітныя кватэры ў Маскве і Пецярбургу
Фота: GOOGLE MAPS

Бізнэсоўцы, якія ўваходзяць у спіс найбагацейшых людзей РФ, чамусьці «наважылі» прадаць тры кватэры плошчай амаль 1000 м кв.

Двое бізнэсоўцаў, якія ўваходзяць у спіс найбагацейшых людзей Расеі па версіі Forbes, - Генадзь Цімчанка і Пётр Колбін, - прадалі тры кватэры ў элітных раёнах Масквы і Санкт-Пецярбурга поўнай цёзцы бабулі старшыні савета дырэктараў «Нацыянальнай медыя групы», алімпійскай чэмпіёнкі ў мастацкай гімнастыцы Аліны Кабаевай. Дакументы, якія пацвярджаюць факты ўгодаў, ёсць у распараджэнні «Дажджу».

Гаворка ідзе пра дзве кватэры ў доме на Арбаце ў Маскве і кватэры ў доме з выглядам на Петрапаўлаўскі сабор у цэнтры Санкт-Пецярбурга. Згодна з выпіскай з адзінага дзяржаўнага рэестра правоў на нерухомую маёмасць (ЕГРП), гэтая нерухомасць у снежні 2015 года была перааформленая поўнымі цёзкамі бізнэсоўцаў Генадзя Цімчанкі і Пятра Колбіна на імя Ганны Зацапілінай. Раней «Першы канал» паведамляў, што так клічуць бабулю Аліны Кабаевай.

Плошча двух суседніх двухпакаёвых кватэр Зацапілінай у Маскве - 601 квадратны метр; плошча пецярбургскай нерухомасці - 211 квадратных метраў.

Па адрасе Арбат, 18, дзе былі кватэры Колбіна, размешчаны сяміпавярховы дом клубнага тыпу з выглядам на Стары Арбат. У 2009 годзе «Новая газета» пісала, што ў будынку размешчаныя ўсяго 10 кватэр. Дом на Мытнінскай набярэжнай, 3 у Санкт-Пецярбургу знаходзіцца насупраць Заячай выспы, дзе размешчана Петрапаўлаўская крэпасць. Трохпавярховы дом пабудаваны ў 1899 годзе, у 2002 годзе да яго была дабудаваная двухпавярховая мансарда. Да рэканструкцыі гісторык архітэктуры Андрэй Пунін прыпісваў дом да «найлепшых узораў позняй эклектыкі на Петраградскім баку».

Гэта не ўся элітная нерухомасць, якая перайшла Зацапілінай апошнім часам. У сакавіку 2016 года агенцтва Reuters апублікавала матэрыял пра партнёра Аркадзя Ратэнберга Рыгора Баеўскага, які, як сцвярджаюць журналісты, перадаваў або прадаваў нерухомасць некалькім жанчынам, «звязаным з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным».

Спасылаючыся на матэрыялы міжнароднай Арганізацыі журналістаў-следчых, агенцтва распавяло, што Баеўскі перадаваў элітную нерухомасць Кацярыне Ціханавай (яе Reuters раней называла малодшай дачкой расейскага прэзідэнта), студэнтцы Алісе Харчавай, якая пазіравала для календара да дня нараджэння Пуціна, і дзвюм сваячкам Аліны Кабаевай - сястры Лейсан Кабаевай і бабулі Ганне Зацапілінай. Тады прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць матэрыял Reuters, назваўшы яго «інфармацыйным укідам», якi меў на мэце «разгайдаць сітуацыю ў краіне».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках