19 красавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі пачалі высылаць беспрацоўным «лісты шчасця»

62
Падаткавікі пачалі высылаць беспрацоўным «лісты шчасця»

Беспрацоўным загадаюць з'явіцца ў падатковую інспекцыю і «растлумачыць, чаму яны не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў».

Падатковая інспекцыя стала рассылаць патэнцыйным плацельшчыкам «падатку на дармаедаў» афіцыйныя паведамленні аб неабходнасці ў самыя кароткія тэрміны з'явіцца ў інспекцыю для тлумачэнняў з нагоды няўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Базу «дармаедаў» падатковым органам дапамагаюць весці КДБ, Следчы камітэт, Камітэт дзяржкантролю, Дзяржаўны памежны камітэт, Фонд сацыяльнай абароны, Міністэрства абароны, Міністэрства надзвычайных сітуацый і Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз.

Грамадзяне, якія ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў (плацілі падаткі) менш за 183 дні ў годзе, павінны выплаціць дзяржаве 20 базавых адзінак (420 рублёў). Да 31 траўня яны маглі самастойна прызнацца падатковай інспекцыі ў «дармаедстве» і атрымаць зніжку на выплату ў 10%. Знайшлося 580 такіх чалавек, яны заплацілі 105 тысяч рублёў (усяго ў 2016 годзе плануецца сабраць падаткаў на 14 млрд рублёў).

Ад выплаты «падатку на дармаедства» вызваляюцца недзеяздольныя, інваліды, непаўналетнія, а таксама жанчыны пасля 55 гадоў і мужчыны пасля 60. Да выплаты не прыцягваюцца асобы, якія больш за 183 каляндарных дні займаліся працоўнай, прадпрымальніцкай, рамеснай, творчай, адвакацкай, натарыяльнай, аграэкатурыстычнай і іншай дзейнасцю, прыраўнаванай да працоўнай. Таксама ад падатку вызваляе навучанне на дзённай форме, выхаванне дзіцяці да 7 гадоў, дзіцяці-інваліда да 18 гадоў або трох і больш непаўналетніх дзяцей. За нявыплату «падатку на дармаедства» пагражае штраф сумай 2-4 базавых адзінак (360-720 тысяч рублёў на момант публікацыі) альбо адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненнем да грамадскіх прац.

«Дармаедаў», сярод іншага, могуць прыцягваць да прымусовых грамадскіх прац у варунках, блізкіх да прыгоннага права, кажуць юрысты.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках